Шосты сезон запар можна падглядаць 24 гадзіны ў суткі сямейнае жыццё сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) - рэдкага ў Беларусі віду птушак. Сёлета гэтыя назіранні ўнікальныя, бо пачаліся для ўсіх раней, чым птушкі пачалі адкладку у гнездавой нішы яек, хаця самка рэгулярна залятае ў яе і спрабуе прысядаць у гнездавую ямку. Каб не прапусціць гэты важны ў кожнай сям’і момант павелічэння яе складу, мы абвяшчаем конкурс.
Аўтары першых трох скрыншотаў (здымкаў экрану), зробленых для кожнага новага яйка ў гэтым гняздзе пустальгі ў Брэсце, якія першымі размясцяць іх у якасці каментароў на старонцы он-лайн назіранняў або на нашай старонцы ў ФБ , атрымаюць ад нашага сайту прыз. Першае і кожнае новае яйка павінна быць бачным на здымку экрана, зробленым пад час трансляцыі. Здымак з акном трансляцыі павінен займаць як мага больш месца на скрыншоце, і быць не менш за 500 і не больш за 700 пікселяў па шырокаму боку – для гэтага варта абрэзаць усё лішняе на зробленым скрыншоце ў графічным рэдактары. Прычым не абразаецца назва сайта з датай і часам на акне трансляцыі зверху. Добры прыклад (яшчэ без яйка):
Для таго, каб зрабіць скрыншот, трэба ў патрэбны момант (калі бачнае першае ці кожнае новае яйка на гняздзе) націснуць кнопку Print Screen на клавіятуры Вашага кампутара (звычайна гэтая кнопка знаходзіцца за кнопкай F12). Пасля гэтага ўставіць атрыманы скрыншот у файл праграмы Paint, захаваць як малюнак і абрэзаць да патрэбнага памеру.
Як уставіць патрэбны, ўжо абрэзаны скрыншот у каментар на старонцы трансляцыі? Найперш, для гэтага трэба зайсці як зарэгістраваны карыстальнік. Потым паставіць курсор у патрэбным месцы ў акенцы каментара.
Далей зрабіць наступныя крокі:
у на панельцы каментара націснуць на піктаграмку з гарамі:
Потым "Выбор на сервере":
затым выбіраем "Закачаць" зверху ў левым баку:
потым выбіраем патрэбны файл на нашым кампутары
і ніжэй пацверджваем "закачаць":
патрэбны малюнак запампоўваецца на сервер і мы бачым яго ў акенцы:
тады мы выбіраем кнопку Insert file (Уставіць файл) па цэнтру ўверсе панэлькі:
і апошняе дзеянне: пацверджваем, націскаючы ОК:
хаця ўпершыню працэс выглядае складаным, пасля першай устаўкі ён займае не больш 10 секунд і лёгка запамінаецца.
Калі Вы апынуліся ў першай тройцы, тых, хто размясціў скрыншоты яек пустальгі, звязвайцеся са мной праз е-мэйл harrier@tut.by і атрымлівайце прыз па пошце. Важна!: прызы рассылаюцца толькі ў межах Беларусі на дасланы Вамі паштовы адрас.
Усе іншыя скрыншоты з цікавымі момантамі з жыцця сокалаў пад час трансляцыі з іх гнязда таксама вітаюцца!
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ