У Літве адзначаны новы для краіны від птушак

Ціхаакіянская залацістая сеўка (Pluvialis fulva) была адзначана ў сераду, 20 мая, каля мясцовасці Stankiškės у раёне Šilutė усяго ў некалькіх кіламетрах ад Куршскага заліву і недалёка ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі. 

Новы для краіны від у брачным уборы змог адзначыць і сфатаграфаваць Marius Karlonas – фатограф і чалец суполкі Birding Lithuania.

Ціхаакіянская залацістая сеўка – вельмі падобны від да еўрапейскай, і асабліва да амерыканскай залацістай сеўкі, падвідам якой лічылася да 1986 году. Від шырока распаўсюджаны ў арктычнай тундры ад Сібіры да Заходняй Аляскі. Вядома як адзін з самых доўгадыстанцыйных мігрантаў – без адпачынку і пасадкі можа пераадольваць адлегласці нават да 13 тысяч км! Птушкі з Сібіры зімуюць у Афрыцы, Індакітаі і нават у Аўстраліі, птушкі з Аляскі – на ціхаакіянскіх астравах Фіджы, Гаваі ды іншых, на Новай Зеландыі.

З-за цяжкасцяў у вызначэнні ў нешлюбным уборы параўнальна рэдка адзначаецца ў Еўропе: ад Вялікабрытаніі і Скандынавіі на поўначы да Турцыі на поўдні. У Беларусі від яшчэ не зарэгістраваны.

Паводле Birding Lithuania (інфармацыя і фота) і www.naturia.per.sg падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !

РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?

Жоўтаногі кулік (Tringa flavipes) - новы від у арнітафаўне Літвы

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДЗНАЧАНЫ ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ

АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАЙКА-КЛЫГУН – НОВЫ ВІД ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ

НА ВЫХОДНЫХ У ПОЛЬШЧЫ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В МАРТЕ

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В ФЕВРАЛЕ

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В ЯНВАРЕ