Новы від птушак адзначаны для Польшчы

Зусім нечакана ў пачатку гэтага тыдня гаспадыня фермерскай гаспадаркі Winduga 2, якая знаходзіцца ў акружэнні лясоў у Куяўска-Паморскім ваяводзтве ў Цэнтральнай Польшчы, заўважыла на агароджы сваяго падворка чорна-белую птушку, якая аказалася новым відам для Польшчы – сахарскай падкаменкай (Oenanthe leucopyga).

У аўторак і сераду некалькі бёдуотчараў ўжо паспелі адведзіць гэтае месца і сфатаграфаваць дарослую птушку, якая амаль не баіцца людзей і падпускае іх на адлегласць да 5 метраў.

Не менш цікава, што сахарская падкаменка – аседлая выключна пустынная насекомаедная птушка, якая насяляе камяністыя і горныя пустыні ад Малі ў Заходняй Афрыцы праз Чад, Судан, Маўрэтанію, Туніс, Эрытрэю і Эфіопію да Егіпту (Сінаю), Саўдаўскай Аравіі, Ірака і Паўднёва-Заходняга Ірану ў Малай Азіі.

Выпадкова залятае ў Еўропу, ўпершыню для нашага кантыненту адзначана ў 1872 годзе на Мальце. Потым, амаль праз 100 год, у 1970 годзе на Кіпры. Дагэтуль вядомы пераважна адзінкавыя залёты ў многія еўрапейскія краіны: у Гішпанію, Вялікабрытанію, Турцыю, Германію, Партугалію, Харватыю, Нідэрланды і іншыя. Прычым да 2001 году від быў зарэгістраваны на нашым кантыненце толькі 9 разоў!

І вось цяпер адзначаны ў Польшчы.

Паводле www.birdwatching.pl (фота і інфармацыя) і www.home.claranet.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАЙКА-КЛЫГУН – НОВЫ ВІД ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ

НА ВЫХОДНЫХ У ПОЛЬШЧЫ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў 

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В МАРТЕ

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК ЗАЛЯЦЕЎ У АРНІТАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В ФЕВРАЛЕ

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

ОБЗОР ВСТРЕЧ РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ В СТРАНАХ-СОСЕДЯХ И БЕЛАРУСИ В ЯНВАРЕ

РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?

 

 

Comments