Адзін з самых пагражаемых еўрапейскіх відаў птушак зможа больш эфектыўна ахоўвацца дзякуючы сродкам, сабраным на ахвяраванні часопіса Birdwatch і яго чытачоў.
Азорскі гіль, якога на Азорскіх астравах называюць прыола (Priolo), у гэтым годзе атрымае на сваю ахову £20 000 ад часопіса Birdwatch у дадатак да £31 000, сабраных чытачамі часопіса на працягу двух мінулых гадоў.
Часопіс стаў т.зв. “чэмпіёнам па ахове знікаючых відаў” (BirdLife Species Champion) – ганаровае званне, якое глабальная асацыяцыя па ахове птушак і прыроды надае арганізацыям, кампаніям і нават прыватным асобам, якія пералічаць найбольш сродкаў на ахову якога-небудзь глабальна знікаючага віду птушак. Грошы для азорскага ніля атрымалася сабраць пад час апошняга Брытанскага бёдуотчарскага фэсту (British Birdwatching Fair) і Birdwatch Big Day, а таскама дзякуючы ахвяраванням чытачоў.
Азорскі гіль – эндэмік вострава São Miguel, дзе жыве толькі ў абарыгенных лаўровых (laurel) лясах. Улікі віду, праведзеныя ў 2008 годзе далі магчымасць ацаніць сусветную папуляцыю ў не больш чым 775 асобін
Сабраныя грошы ўжо выкарыстоўваліся для правядзення ўлікаў і маніторынгу гілёў, прыцягнення ўвагі лакальнай і міжнароднай грамадзкасці да праблем захавання віду, на знішчэнне інвазійных відаў раслін на востраве і пасадку абарыгенных відаў дрэваў, без якіх існаванне гілёў не магчымае.
Каб пералічыць грошы на падтрымку аховы віду, заходзьце сюды: www.justgiving.com/priolo
Здымак з www.birdwatch.co.uk
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ