Ахова птушак у глабальным маштабе адбываецца паводле няправільна выбраных прыярытэтаў: так, у развітых краінах трацяць велізарныя рэсурсы на захаванне непагражаемых відаў, тады як многія віды працягваюць знікаць у тропіках, куды ні грошы, ні даследчыкі проста не трапляюць – сцвярджае артыкул у часопісе Tropical Conservation Science.
Аналізуючы публікацыі за апошніх шэсць гадоў, якія з’явіліся ў міжнародных прыродаахоўных часопісах і тычыліся птушак, Даніэль Брыто (Daniel Brito) і Монік Опрэа (Monik Oprea) знайшлі, што хаця артыкулы паступілі ад аўтараў з 84 краін, большасць даследаванняў была праведзена навукоўцамі з Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы.
Існуюць ацэнкі, паводле якіх кожны восьмы від птушак можа знікнуць да канца стагоддзя, калі не адбудуцца своечасовыя змены ў лепшы бок.
"Птушкі маюць сур’ёзныя пагрозы свайму існаванню і працягваюць імкліва змяншаць сваю колькасць па ўсяму Свету. Тым не менш, ахова птушак найбольш сканцэнтраваная ў рэгіёнах з меншай іх разнастайнасцю і на відах, якія не маюць статусу пагражаемых. Калі гэтыя трэнды не зменяцца, наступствы для птушак па ўсяму Свету будуць змрочнымі”.
Брыто і Опрэа рэкамендуюць прыкласці больш намаганняў у стварэнне лакальных магчымасцяў у неразвітых краінах, каб павялічыць там колькасць орнітолагаў і бёдуотчараў. Асабліва важна гэта зрабіць у рэгіёне тропікаў, дзе існуе найбольшая разнастайнасць птушак.
Яшчэ адным магчымым выйсцем магло б стаць павелічэнне супрацоўніцтва паміж даследчыкамі з развітых і краін, якія развіваюцца.
Brito, D. and Oprea, M. 2009. Mismatch of research effort and threat in avian conservation biology. Tropical Conservation Science Vol.2 (3):353-362
На малюнку - ўжо зніклыя віды жывёл.
Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatchby
Яшчэ на гэтую тэму:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ