Новы для Латвіі від птушак адкрыў арнітолаг з Рыгі

 

Пасля 1,5-гадовага перапынку ў Латвіі знойдзены новы для краіны від птушак –сіняхвостка (Tarsiger cyanurus). Гэта 362-і зарэгістраваны для арнітафауны Латвіі від!

Я, Дмітрый Бойко (Dmitrijs Boiko), працую арнітолагам у Музеі прыроды Латвіі (Рыга). Асноўны аб’ект маіх даследаванняў – лебедзь-клікун. Аднак апошнія два гады я рэгулярна адлаўліваю і кальцую птушак у Кегумскiм краі недалёка ад пасёлка Birzgale, што ў цэнтральнай частцы Латвіі. Для гэтага выкарыстоўваю вольны ад працы час і 5 сетак.

З 17 да 30 верасня спецыяльна ўзяў водпуск каб палавіць птушак на восеньскім пралёце! У мінулым годзе закальцаваў там 611 птушак, у гэтым - ужо больш за 700. Вось і 25 верасня падняў у працоўны стан свае сеткі ў 7:00 і ў першую ж правеоку праз гадзіну сярод малінавак, чыжоў, лясных завірушак і пячуравак знайшоў незвычайную птушку з рыжымі бакамі і сінім хвастом. Адразу нават не зразуме – што гэта за дзіва? Але пазней, пагартаў вызначальнік птушак і зразумеў, што атрымалася невялікая сенсацыя! НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛАТВІІ!!! Першы мой знойдзены новы від птушак для краіны!

Гэта даўгачаканы (у асноўным, азіяцкі) від для Латвіі, таму што ў Літве ён адзначаны ўжо 6 разоў, у суседняй Эстоніі – 5 (уключна з адным фактам гнездавання).

Дмітрый Бойко для www.birdwatch.by

здымкі аўтара

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДЗНАЧАНЫ ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ

АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАЙКА-КЛЫГУН – НОВЫ ВІД ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ

НА ВЫХОДНЫХ У ПОЛЬШЧЫ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !

РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?

У Літве адзначаны новы для краіны від птушак

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

 

 

Comments