16.04 |
18.04 |
21.04 |
|||
23.04 |
25.04 |
||||
1. |
19.05 |
2. |
19.05 |
3. |
20.05 |
4. |
21.05 |
5. |
22.05 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
доктор рукиноги (госць) - 16.03.2012 - 20:59
А когда ждать новых
Harrier - 16.03.2012 - 21:56
In reply to А когда ждать новых by доктор рукиноги (госць)
Дакладна сказаць цяжка, але
Дакладна сказаць цяжка, але прыкладна ў пачатку красавіка.
Dear friends! We guess that our falcons will start to nest again at that nest not earlier than begining of April. Thank you very much for your attention!
Harrier - 10.04.2012 - 22:17
In reply to Дакладна сказаць цяжка, але by Harrier
Калі не будзе дадатковых
Калі не будзе дадатковых тэхнічных цяжкасцяў, трансляцыя з гнязда пустальгі пачнецца ў бліжэйшыя дні. Учора там былі ўжо 2 яйкі:
www.birdwatch.by/naziranni/4455
We are expecting the begining of broadcasting from the nest in one-two days. There are already 2 eggs at there:
www.birdwatch.by/naziranni/4455
Harrier - 11.04.2012 - 14:47
In reply to Калі не будзе дадатковых by Harrier
Сёлетняя трансляцыя ўжо
Сёлетняя трансляцыя ўжо пачалася тут:
www.birdwatch.by/pustalga_brest2012
Today we started again. Our kestrels on-line are here:
www.birdwatch.by/pustalga_brest2012
Аист (госць) - 30.06.2011 - 23:58
Сегодня дозвонилась до Аховы
Harrier - 01.07.2011 - 01:20
In reply to Сегодня дозвонилась до Аховы by Аист (госць)
У АПБ няма сваёй ветэрынарнай
У АПБ няма сваёй ветэрынарнай клінікі і памяшканьня для таго, каб дапамагаць параненым птушкам. Мы - грамадзкая арганізацыя, якая жыве за кошт грантаў і сяброўскіх складак на вельмі канкрэтна прапісаныя пры іх атрыманьні мэты. Таму не разумею Вашага абурэньня.
Вы хаціце каб дапамагло непасрэдна АПБ? А за якія сродкі і як Вы гэта сабе ўяўляеце?
Калі буслянё цэлае і яго кормяць бацькі, то асаблівай дапамогі яму не трэба - важна, каб яно не знаходзілася на зямлі (бо так яму могуць пашкодзіць сабакі).
Калі ж яно параненае, трэба адвезьці яго да кваліфікаванага ветэрынара.
Михаил (госць) - 25.06.2011 - 08:43
Вот еще
Вот еще
Harrier - 25.06.2011 - 15:45
In reply to Вот еще by Михаил (госць)
Дзякуй, Міхаіл! Сапраўды,
Дзякуй, Міхаіл!
Сапраўды, падобна што зрэдку сокалы яшчэ залятаюць на былое гняздо.
Як змог паправіў Ваш скрыншот. Аднак першы для мяне нябачны.
Михаил (госць) - 25.06.2011 - 08:35
А это кто сидит?
olgalukshyts (госць) - 20.06.2011 - 10:40
Инцидент с вылетом птенцов
Harrier - 24.06.2011 - 00:36
In reply to Инцидент с вылетом птенцов by olgalukshyts (госць)
Птушаняты выляцелі, гняздо ім
Птушаняты выляцелі, гняздо ім больш непатрэбнае. Дзякуем усім, хто забяспечыў трансляцыю і глядзеў за сакаламі он-лайн! Запрашаем Вас у наступным годзе.
Nestlings of Kestrel flew away from the nest. Thanks for everybody who helped and who watched our falcons on-line! See you in the next year.
Апошняя статыстыка па краінах:
21-06-2011 далучыўся Катар як 141 краіна:
а сёньня як 142-я далучылася Ліберыя:
Obserwator (госць) - 18.06.2011 - 17:14
Trzymamy też i w Polsce
Ананім (госць) - 16.06.2011 - 16:16
Не надо оправдываться ни
Harrier - 16.06.2011 - 18:06
In reply to Не надо оправдываться ни by Ананім (госць)
2Ананім Пры чым тут піар з
2Ананім
Пры чым тут піар з камеры і іх кальцаваньне - не растлумачыце? Яно павінна было прыцягнуць больш наведвальнікаў? - я (як рэдактар), напрыклад, пра гэта нічога не ведаю. Ў Вас былі такія планы, а цяпер яны не здзейсняцца?
Спасылка на артыкул з Брэсцкай газеты, здаецца, ясна ўсё тлумачыць як і што адбылося. Тое, што з яе не зразумела, я пракаментаваў так, каб было зразумела.
Калі Вам яшчэ нешта засталося белай плямай - пішыце, пастараемся дапамагчы і растлумачыць. Не падабаецца наш прафесіяналізм ці ўвогуле наша дзейнасьць разам з асабістымі якасцямі - не падтрымлівайце нас.
Кандрат (госць) - 16.06.2011 - 23:39
In reply to 2Ананім Пры чым тут піар з by Harrier
Ребята, раз случилось такое
Harrier - 17.06.2011 - 00:07
In reply to Ребята, раз случилось такое by Кандрат (госць)
2Кандрат Пакуль што ніякага
2Кандрат
Пакуль што ніякага няшчасця - як стараюцца Вас упэўніць некаторыя каментатары - не здарылася. Пішу яшчэ раз - тое, што птушаняты выляцелі з гнязда пад час спробы іх кальцаваньня не азначае, што яны загінулі. Чаму - пісаў ніжэй.
У птушанят па меры росту зьмяняюцца рэакцыі на патэнцыйную небяспеку. Калі бацькі не падказваюць крыкамі, што нешта небяспечнае побач, то птушаняты могуць проста ніяк не рэагаваць на чалавека.
Калі ж бацькі падказваюць, то маленькія стараюцца не рухацца і прыціскаюцца да гнездавой ямкі. Больш дарослыя стараюцца ўцячы з гнязда і схавацца, а пры спробах узяць іх у рукі апракідваюцца на сьпіну і абараняюцца кіпцюрамі (вельмі вострымі, дарэчы).
Птушаняты блізкія да самастойнага вылету з гнязда ці гатовыя да яго рэгуюць менавіта такім чынам - вылятаюць. Таму такая іх рэакцыя - натуральная. І выдаваць іх за загінулых няма ніякай неабходнасці - калі толькі не перасьледаваць нейкія свае адмысловыя мэты.
Berkut - 16.06.2011 - 15:13
Уважаемый аноним, приятно,
Уважаемый аноним, приятно, что Вы задумываетесь о жизни птиц. Но... и без кольцевания в Бресте каждый год выпадали, выпадают и будут выпадать птенцы. Так как отверстия, в которых они гнездятся не приспособлены для этого. Сколько выпавших птенцов Вы спасли лично? А человек, который проводил кольцевание, спасает их каждый год десятками (возвращая их туда, откуда выпали). И помимо его, есть еще от силы пару человек, которые ему помогают в этом и все... больше никому в Бресте это НЕ НАДО. Я не оправдываю ситуацию, которая случилась. Да, были погрешности в работе, и их надо учесть на будущее!
Ананім (госць) - 15.06.2011 - 21:07
Злыя языки поговаривают что
Ананім (госць) - 15.06.2011 - 22:03
In reply to Злыя языки поговаривают что by Ананім (госць)
Вот нашел
Вот нашел www.news.tut.by/kaleidoscope/230883.html Это правда?
Harrier - 15.06.2011 - 22:32
In reply to Вот нашел by Ананім (госць)
Пазнавата сабраліся
Пазнавата сабраліся кальцаваць, таму і не змаглі ўсіх злапаць.
Ананім (госць) - 15.06.2011 - 23:03
In reply to Пазнавата сабраліся by Harrier
Н-да... Зачем вообще нужно
Harrier - 15.06.2011 - 23:11
In reply to Н-да... Зачем вообще нужно by Ананім (госць)
Давайце без пасьпешлівых
Давайце без пасьпешлівых высноваў. Тое, што ў гняздзе засталіся 2, не значыць, што іншыя загінулі. Бацькі могуць і кормяць птушанят і на зямлі, і на невысокіх пабудовах. Птушаняты добра заўважныя з паветра для бацькоў, а калі бачаць іх з кормам, то даволі гучна крычаць. Так што не прападуць.
Ананім (госць) - 15.06.2011 - 23:54
In reply to Давайце без пасьпешлівых by Harrier
Понятно, что хочется верить в
Harrier - 16.06.2011 - 00:07
In reply to Понятно, что хочется верить в by Ананім (госць)
Калі хочацца верыць у лепшае,
Калі хочацца верыць у лепшае, дык навошта Вы тут паніку падымаеце?
Шанцы выжыць ніхто ў птушанят не адымаў, даволі часта ў падобным узросце птушаняты па розных прычынах - вельмі часта з-за таго, што малая гнездавая ніша, напрыклад, вывальваюцца з яе. Трапляюць як на зямлю, так і на больш нізкія будынкі. Разбіцца яны шанцаў не маюць, бо лёгкія і крылы маюць. Прынамсі я пра падобныя выпадкі нічога не чуў. А пра адваротныя ведаю шмат прыкладаў.
Людзі ў Брэсце і ў Гродна (як мінімум) даволі добра ведаюць куды і каму тэлефанаваць у падобных выпадках (часам калі і не трэба насамрэч), таму калі птушанят знойдуць на зямлі людзі, то яны апынуцца на даху над гняздом вельмі хутка.
Калі птушанят не знайшлі на зямлі, хутчэй за ўсё яны апынуліся на блізкіх ніжэйшых пабудовах і небачныя для кальцавальнікаў.
Наконт "жыцьця рэдкіх птушак". На працягу першага году жыцьця гіне ад самых разнастайных прычын каля 90% маладых драпежных птушак падобных памераў. Падумайце пра гэта. Жыцьцё суворае і выжываюць у іх найлепш прыстасаваныя да ўмоваў, у якіх апынуліся.
Ананім (госць) - 16.06.2011 - 09:57
In reply to Калі хочацца верыць у лепшае, by Harrier
Как-то странно видеть такую
Harrier - 16.06.2011 - 10:48
In reply to Как-то странно видеть такую by Ананім (госць)
Шаноўны ананім! Наколькі я
Шаноўны ананім!
Наколькі я разумею, для Вас: птушаняты ў гнязде=жывыя і птушаняты за гняздом=мёртвыя. Я Вам растлумачыў, што не ўсё і далёка не заўсёды так.
Гняздо птушкам патрэбнае каб высядзець яйкі і першыя дні (тыдні) для знаходжаньня птушанят. Потым яны пакідаюць яго часам нават зусім не ўмеюючы лятаць (практычна ўсе вераб'іныя). тут птушаняты практычна слёткі і толькі таму, што яны не на гняздзе хаваць іх - няправільна.
Па-другое. Калі б мы хацелі гэты факт скрыць, то Вы б не даведаліся б і з Брэсцкай газеты. І ўвогуле не запрашалі б журналіста на кальцаваньне.
З іншымі Вашымі думкамі згодны- найперш бяспека птушак, а ўжо потым іх вывучэньне ды іншае.
Ананім (госць) - 16.06.2011 - 14:13
In reply to Шаноўны ананім! Наколькі я by Harrier
Ваши надуманные оправдания и
aistok - 16.06.2011 - 14:34
In reply to Шаноўны ананім! Наколькі я by Harrier
Дима, не надо перед этими
Дима, не надо перед этими "анонимаи" оправдываться и пытаться доказать что либо. Всё равно без пользы: они будут ВСЕГДА стоять на своём,чтобы не говорилось. Ты, я, все наши коллеги знаем, что кольцевали и будем кольцевать и что издержки деятельности неизбежны в любой работе. Просто есть недоброжелатели, котрые так и выжидаюи момента, чтобы потирать руки и радоваться нашим ошибкам. Единственная ошибка коллег: надо было делать без прессы, пиара и так предостаточно. Мы вот кольцуем птенцов аистов и всё тихо и мирно, слава Создателю, что местное население нас понимает. Этого достаточно. А что касается данного случая с пустельгой - все успокоятся и всё будет идти своим чередом.
Алинка (госць) - 15.06.2011 - 15:42
А куда птенчики пропали?
Harrier - 15.06.2011 - 18:42
In reply to А куда птенчики пропали? by Алинка (госць)
Яны пакуль нікуды не прапалі,
Яны пакуль нікуды не прапалі, проста вельмі добра бегаюць і часам выбягаюць за поле зроку камеры.