Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Дзякуй! Цяпер ужо амаль без сумневу, што ўсе чатыры выляцяць з гнязда. Птушаняты вялікія і дзень за днём ператвараюцца ў маладых прыгожых сокалаў.

Перад вылетам важна як мінімум зрабіць дзве справы:

патрэніраваць і адчуць свае крылы

і зразумець, што за свет атачае навокал:

Нарэшце самка не сядзіць больш увесь час на гняздзе!

Малыя бегаюць і нападаюць на імаверныя ахвяры, хапаючы лапамі выплюйкі і раздзіраючы іх, чысцяць ужо непатрэбны ім пух, проста валяюцца ў цяньку. І мама ім не перашкаджае ў гэтым!

Прыляцела самка з грызуном і малыя кінуліся да яе. Яна іх троху пакарміла, а потым пабегла праз іх у канец нішы.

Малыя - за ёй, там адзін з іх выхапіў палову грызуна, але самка падбегла да яго і з другой спробы вярнула сабе рэшткі здабычы і працягвае карміць малых сама.

Самка на гняздзе чакае самца, сама не палюе. Бачна толькі траіх старэйшых малых, яны ўжо бегаюць на гнязду, размінаюць крыльцы ды хапаюць час ад часу свае выплюйкі, трэніруючы смяротную для будучых ахвяр хватку.

Тут адносіны трэба разглядаць не як да кожнага асобнага дзіцяці, а як для вывадка ў цэлым = важна, каб выляцелі хоць нейкія, але здаровыя і развітыя птушаняты, чым многа, але слабых і менш развітых (якія і так хутчэй за ўсё доўга не пражывуць у перыяд самастойнасці калі бацькі іх пакінуць). 

Таму логіка ў такіх паводзінах ёсць, хаця нам яе як людзям цяжка прыняць.

Самка разумее, што ежы не хапае на паўнацэнны рост і развіццё для ўсіх. Тым больш яна застаецца на гняздзе і сама не палюе (з-за яйка). Калі ж малы вылупіцца з яйка (у ва што ніхто, акрамя яе ўжо не верыць), то сытуацыя можа змяніцца ў лепшы бок. Ці яго таксама можна скарміць іншым сіблінгам.