Сокал-пустальга on-line 2015: Брэст, Беларусь

Comments

Камера пераключылася ў рэжым падсветкі, а самка яшчэ на гняздзе - напэўна, першая магчымасць зрабіць такі скрын-шот з пачатку трансляцыі.

Выглядала гэта падобна да гэтага скрыншота, які зрабіў тыдзень раней пад час праверкі камеры Аляксандр Мініч. Дарэчы, дзякуй яму і мясцоваму правайдэру Элнэт за магчымасць ізноў глядзець за жыццём сокалаў на гняздзе.

Прыляцела самка: прабегла з адной акруглай дзіркі ў іншую, вярнулася, пакрычала, прысела ў ямку за перагародкай, хутка ўстала і зноў пакрычала. Пасядзела трошкі ў дзірцы бліжэй да камеры і адляцела.

Цікава, што яўна бачныя 2 гнездавыя ямкі: адна за перагародкай і другая далей ад камеры. Цяпер самка прысядала і трошкі паглыбляла гэтую другую.

Навошта? Можа другая самка? А можа проста ад хвалявання перад адкладкай першага яйка - нешта хочацца рабіць, але ўсё ўжо падрыхтавана?