Сокал-пустальга on-line 2016: Брэст, Беларусь

1

2021

24.04.2016 26.04.2016 28.04.2016 30.04.2016 2.05.2016

 

11 28.05.2016 21 28.05.2016 31 28.05.2016 4 1 30.05.2016

 

                                     Flag Counter

Comments

Хутка расцём! Самка спачатку перастала грэць малых, а цяпер і адляцела з гнязда.

Хутчэй за ўсё, ў першых трох ужо ўсталявалася ўласная хімічная тэрмарэгуляцыя.

самка ўжо не грэе малых

4 малых самі

Такіх выпадкаў, каб драпежныя ці іншыя птушкі з'ядалі самі свае ж яйкі - ў адрозненне ад птушанят, якіх не могуць пракарміць, наколькі мне вядома, не зарэгістравана. 

Не думаю, што самка можа спецыяльна рэгуляваць "невылупляльнасць" птушанят.

Самкі ў многіх драпежных птушак могуць адкладваць розную колькасць яек у розныя гады ў залежнасці ад колькасці і масы (?) здабыч, якія ім прыносіць самец пад час перыяду заляцання, ацэньваць яго якасць як паляўнічага і добры ці не вельмі сезон для гнездавання (ёсць т.зв. цыклы колькасці ў розных відаў грызуноў, напрыклад, калі іх даступнасць можа змяняццца ў некалькі разоў). 

Хутчэй за ўсё, яйка незаплодненае, альбо зародак у ім па нейкай (не звязанай з самкай) прычыне загінуў. 

Прайшоў 31 дзень, як было знесена пятае яйка. Ці яно засталося з невылупеным птушанём, ці іншае? - сказаць дакладна цяжка. Калі заўтра з яго ніхто не вылупіцца, то хутчэй за ўсё, што гэта яйка засталося незаплодненым або зародак загінуў да вылуплення.

4 малых і яйка

Становіцца відавочнай праблема ежы. Трэба прызнаць далікатнымі цярпялівыя суцяшэньні матулі, якая спрабуе дакрануцца дзюбак малых, магчыма, каб змачыць іх... Голад так не ўтаймуеш... Усе малые пакуль бадзёрыя. Спадзяваньні на пасьпяховае паляваньне абнадзейваюць...

Павел (госць) - 31.05.2016 - 12:20

Не адкрываецца вiдэа з першай камеры (дзе есць птушаняты); з другой камерай усё добра, есць магчымасць назiраць. Дапамажыце, калi ласка, працуючай ссылкай. Дзякуй.

admin - 31.05.2016 - 13:38

In reply to by Павел (госць)

Калі вы бачыце памылку "No video with supported format and MIME type found." і выкарыстоўваеце браўзэр Firefox, паспрабуйце іншы браўзэр. Найлепш - Chrome. Таксама праверце што ў вас усталяваны Flash.

Спрабаваў розныя браўзэры, але вынiк адзiны: памылка "NetConnection.Connect.Failed". Гэта датычыцца толькi першай камеры, з другой трансляцыя iдзе добра, нiякiх перашкод няма.

 

Магчыма, што першая камера (з птушанятамі) часова не працавала. Цяпер нармальна працуюць абедзьве - праверце, калі ласка.

Выбачайце за нязручнасці!

Не, для мяне пакуль першая камера засталася недатыкальнай. Можа, трэба адновiць ссылку на першую камеру альбо гэта памылка тычыцца толькi гасцёў сайту, якiя не аўтарызаваны? Можа, есць ссылка на youtube для першай камеры - такая, як ёсць для другой (https://www.youtube.com/watch?v=XyCDlcZurKc ), i вельмi добра працуе.  

Тут відавочна праблема на вашым баку, таму што ў астатніх карыстальнікаў відэа працуе. Праверце актуальнасць Flash на вашым кампьютэры. Магчыма ў гэтым справа.

Не, першая камера працуе праз польскі сэрвер. Мы не заахвочваем прагляд трансляцыі праз іншыя рэсурсы (youtube - непрыемная непазбежнасць), таму што толькі тут мы каментуем і аператыўна паведамляем што і ЧАМУ адбываецца на гнёздах. Ну і можам адказваць на Вашыя пытанні і каментары. Акрамя гэтага Вы можаце карыстацца іншымі рэсурсамі нашага сайту, прысвечанага назіранням і вывучэнню птушак, нікуды больш не пераходзячы.

Так, хутчэй за ўсё справа ў неабноўленым флэш-плэеры на Вашым кампутары.

Павел (госць) - 31.05.2016 - 11:07

In reply to by Harrier

А мяне чамусьцi не адкрываецца вiдэа трансляцыi з першай камеры на youtube, толькi з другога гнязда, у якiм яшчэ няма птушанят. Дапамажыце, калi ласка, якую ссылку нацiснуць? 

Дзякуй! Самец малайчына - звычайна злапаць птушак цяжэй, чыі грызуноў. Калі гэта не птушаняты, канешне.

Хутчэй за ўсё палявы жаўрук або лугавы свірстун злапаўся, галаву сам з'еў.