Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Так, яна ж ёй і карміла.

Не варта забываць, што ёй таксама нешта есці трэба, бо на гняздзе яна ў малых нічога "не адбірае".

Подскажите, у этих птиц не "принято" искать, высматривать выпавших птенцов? Помню, сама была свидетелем того, как много дней родители кружили вокруг упавшего птенца-ворона: очень нервничали, когда мы рядом с ним крутились. А у него были сломаны лапки. А эта самка абсолютно ничего не сделала, или у них это не заложено в их природе... 
 

Думаю, што ўся справа ва ўзросце птушанят. Нават калі б ён не разбіўся, то надзеі на тое, што яго можна выкарміць на зямлі ў "варожым атачэнні" блізкая да нуля. Таму і ўвагу звяртаць, напэўна, няварта. Калі ж птушаняты выпадаюць ці "вылятаюць" і завуць бацькоў пакарміць нават з зямлі, то бацькі будуць старацца абараняць і будуць карміць.

Думаю, што  ў крумкачовых будзе падобная рэакцыя - слёткаў яны будуць бараніць і карміць на зямлі, а малых - не. Я не так даўно быў сведкам таго, як пасля ўрагану з гнязда вароны выпаў і шмякнуўся аб зямлю даволі ўпітаны, але яшчэ голы малы. Паглядзеў уверх - самка нават не зляцела на яго паглядзець і ўвесь час заставалася на гняздзе яшчэ мін хвілін 10 пакуль я мог назіраць за сытуацыяй.

Спасибо за ответ, всегда очень интересно узнавать подобную информацию!

Жаль, конечно, что он был маленьким таким... И жаль, что это такая глупая ситуация, просто от их неловкости((( Хотелось бы, чтобы больше такого не повторилось.
 

Дзякуй Вам за цікавыя пытанні і неабыякавасць! Часта цікавае пытанне задаць цяжэй, чым на яго адказаць.

Ну і глядзець за жыццём птушак на мой погляд нашмат цікавей, калі ведаеш ЧАМУ нешта адбылася ці надварот, не адбылася.

гнездо это само по себе опасное. на 2 камере визуально гораздо больше места внутри. К сожалению, мне кажется это не последний выпавший птенец. Скоро им сложно будет разминуться в проходе.

Насамрэч гэта вялікая для пустальгі ніша.

Мы бачылі нашмат меншыя - прыкладна 20 х 40 см, з якіх выляталі па 4-5 птушанят. Тады яны, напэўна, паводзяць сябе ў ёй інакш, бо бегаць там няма дзе фізічна.

Так, самі па троху адрываюць ад птушкі. У птушак скура тонкая, ды яшчэ мо і самец дзе ўнутранасці выкінуў ды ашчыпаў крыху.

Так што хутка і без самкі навучацца есці - стымул моцны.(

Так, на жаль засталося толькі два (((

Адматаў назад і паглядзеў, як гэта выйшла - да гэтага ўсё йшло, бо птушаняты былі пастаянна галодныя і забывалі пра асцярожнасць, кідаючыся на бацькоў за ежай((((

выпаў

вообще странное поведение самки. Животные инстинкты - вещь серьезная, а у нее какие-то сбои. Что может быть причиной такой безответственности в отношении птенцов. Мб себя не может кормом обеспечить?

Так, хутчэй за ўсё. Бо гняздзе апошнія дні не было заўважна каб яна ела. 

Хутчэй за ўсё самка таксама маладая і недасведчаная - як і адзін з самцоў. 

Здаецца, гэта самка з суседняга гнязда яе забрала.

Яна колькі дзён таму ў маладога самца з лап падобным чынам палёўку вырвала.

Жанна (госць) - 24.06.2016 - 16:50

О, нет! Еще пара таких сцен и мое бедное сердце не выдержит!! Отдайте мне этих птенцов, а? Я их выкормлю, выхожу, на крыло поставлю....а что? и приспособятся потом к дикой природе.... и в следующем году ко мне на балкон прилетят гнездиться....

Пасля вылета з гнязда іх бацькі яшчэ каля месяца вучаць як паляваць. Таму ні Вы, ні я іх навучыць гэтаму не можам.

А весьці жыццё ў заапарку- ці гэта ж мэта, для якой яны размнажаюцца?