Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Адзін з малых сур'ёзна вырашыў заглынуць ЦЭЛУЮ палёўку!

Незразумела было, ці то ён задохнецца пад час гэтага няпростага працэсу, ці сапраўды - праглыне.

Але сіблінг не даў гэта зрабіць - выцягвае здабычу з дюбы.

Жанна (госць) - 24.06.2016 - 16:09

Опять-таки, исходя из моих наблюдений, позавчера и вчера самка прилетала приблизительно в одном временном интервале, с 16 до 17. Ждем! Переживаю очень...

 

Ну і без голуба яна патрэбная - хоць пакорміць)

Голуба ёй не падняць і не прынесці. Толькі нешта аб'едзенае іншымі як у мінулы раз.

Прыляцеў малады самец з палёўкай.

самец прыляцеў

Птушаняты кінуліся да яго і на яго з галоднымі і патрабавальнымі крыкамі.

самец прыляцеў

 

самец прыляцеў

самец адляцеў

Ён кінуў ім палёўку і адляцеў.

Цяпер на гняздзе дзве палёўкі, якія малыя самі не могуць разарваць каб з'есці(((

Адбылася "бітва за ежу", чарговая. Адзін з малых хацеў нават праглынуць палёўку цалкам, другі - адарваць ёй нагу без дапамогі сваіх лап, але нічога з гэтага не выйшла.

І птушаняты чакаюць на маму, якая раздзеліць здабычу па-чэснаму.

бітва за ежу

бітва за ежу

 

Звычайна гэта самы старэйшы. Фора ў адзін дзень у вылупленні часам грае вялікую ролю і павялічвае шанцы на выжыванне. 

розніца ў памерах малых

Для таго, каб іх ураўняць і пачынаюць многія птушкі наседжваць кладку з апошняга яйка (многія вераб'іныя, качыныя і ўсе курыныя). Іншыя ж (драпежныя птушкі, срвы) калі не ўпэўненыя ў будучай кармавой базе, якая можа змяняцца ў розныя гады, адкладваюць розную колькасць яек і потым могуць наседжваць з першага (тады вылупяцца ўсе ў розныя дні і будуць мець розныя шанцы), або з нейкага наступнага яйка - звычайна з 2га ці 3га. Такім чынам шанцы першых ураўніваюцца і большыя за наступных. Так і здарылася на гэтым гняздзе. Для бацькоў пры недахопе ежы гэта мае вялікі сэнс - не ўкладваеш шмат у тое, што і так загіне праз нейкі час. 

 

Я так понимаю выживаемость птенцов хищных птиц относительно невысокая. Особенно когда недостает еды. Интересно как быстро самка скормила мертвого птенца - пару раз потыкала клювом в него и через минуту ничего уже не осталось от него. Никаких сантиментов(

У розных відаў і канкрэтных сем'яў па-рознаму. Звычайна ў нашых умовах у пустальгі вылятаюць (бацькі выкармліваюць) усіх малых, якіх бывае 4-6.

У іншых відаў сытуацыя троху горшая.

А наконт сантыментаў - так, няма на іх часу і сэнсу ў іх. Калі пашукаць відэа пад нашымі  іншымі трансляцыямі, то там самка часам прымусова  даволі жорстка правярала чаму малы не просіць есці - той ледзьве вырваўся каб не быць забітым і скормленым.

А 2-3 разовое питание, как на гнезде сейчас - это нормальный режим? Чтот подсказывает, что нет. Самка в течение дня объявляется на гнезде 2-3 раза.

Harrier - 24.06.2016 - 12:59

In reply to by Жанна (госць)

Вось тут у нас ёсць вельмі кранальная гісторыя пра жыццё побач з мышамі і палёўкамі: В краю маленьких "люди"

Там ёсць і апісанне, і фоты для ілюстравання адрозненняў. Ну і тэкст шыкоўны.

Шаноўныя сябры! Давайце прытрымлмвацца назваў, якія прынятыя ў заалогіі: агульная назва для мышэй-палёвак-суслікаў і вавёрак - грызуны. Мышы маюць доўгі хвост (звычайна больш 75% даўжыні цела) і моцна выступаючыя з галавы вушы. Іх злапаць сакалам і іншым драпежнікам звычайна нашмат цяжэй, чым палёвак. У апошніх хвосцік звычайна кароткі (каля 30% ад даўжыні цела, вушы амаль не выступаюць). Яны як здабыча звычайна складаюць ад 50 да 90% ад усіх у складзе харчавання пустальгі. Таму калі мы не бачым хвосцік і яго даўжыню лепш пісаць пра грызуна, а калі бачым - адпаведна пра палёўку ці пра мыш. Каб усе разумелі каго насамрэч прынеслі на гняздо.