Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Больш за месяц на гэтым гняздзе бачна толькі аданго маладога самца з двух, якія прыляталі на пачатку гнездавання. 

Раней яго можна было пазнаць па палоскам на хвасце, а цяпер - па рэштах карычневага пера'я на галаве, бо хвост ён не вельмі хоча паказваць на камеру:

малады самец

малады самец

Малады самец (з карычневатай галавой і ледзьве бачнымі палоскамі на хвасце) прынёс невялікую палёўку. Адзін з малых, які быў паблізу, адразу яе выхапіў. 

Другому засталося толькі пакрычаць пра свой галодны стан самцу, які амаль адразу адляцеў.

Цікава атрымалася ў 18.32: адначасова з самцом, які прынёс палёўку, прыляцела самка. Палёўку адразу выхапіў адзін з малых і пабег з ёй пад камеру. 

Аднак калі самка зазірнула глыбей у нішу і пачаў прасіць пакушаць другі малы, першы вярнуўся да самкі і кінуў палёўку недзе па дарозе.

Аднак самка была пустая, таму першаму прыйшлося вярнуцца да застаўленай здабычы і есці тое, што ўжо мае.

cамка выглядвае

малыя з палёўкай

Папка принес полевку, с которой, похоже, наши птенцы самостоятельно разобрались!

Сначала один ее жевал, потом второй ее отобрал и в итоге, похоже, проглотил!

1

2

3

Жанна (госць) - 28.06.2016 - 11:58

Жара стояла, добычи было много. Это как-то взаимосвязано?

Потому что сегодня не густо, пока два кормления полевками, третье считать не будем, маленький жучок одному в клювик. И все самка. Самец еще не появлялся...

Harrier - 28.06.2016 - 17:16

In reply to by Жанна (госць)

Не, гэта хутчэй звязана з графікам кашэння шматгадовых траваў, калі пасля яго нашмат зручней паляваць ды і грызуны з такіх месцаў часта вымушаны перасяляцца ў іншыя = больш даступныя.

Жанна (госць) - 27.06.2016 - 09:39

Кормятся сегодня, как и вчера, регулярно и сытно! Просмотрела запись, раз в час, начиная с пяти утра, самка кормила....дважды сама приносила добычу, дважды самец.

Только когда осталось двое птенцов самец и самка стали усиленно таскать еду и бывать на гнезде. Особенно старается самец. Второй день на гнезде птенцы сытые и не дерутся за еду, иногда даже на раздачу не приходят. Можно ли предполагать, что взрослые особи специально прорядили ряды птенцов? До того момента, как выпал 3 птенец, самка объявлялась 2-3 раза в день, сейчас - 5-7 раз. 

Не, гэта наўрацці! Які ім у гэтым выйгрыш? Усе жывыя істоты маюць галоўную ролю ў жыцці - заставіць найбольш (або найлепш) патомкаў з паловай свайго генатыпу (некаторыя ўмеюць і з цалкам сваім...). 

Чаму сталі прылятаць часцей таксама можна растлумачыць без тэорыі змовы: самка лепш ведае цяпер патэнцыйныя паляўнічыя тэрыторыі і "ўспомніла" метады палявання на розныя тыпы здабычы. Самец таксама жыве толькі другі календарны год, набіраецца досведу ва ўсіх справах, у бацькоўскіх - таксама.

Harrier - 26.06.2016 - 18:27

In reply to by Дарья

Дзякуй усім за каментары - цяпер штодня вядома, што адбывалася на гняздзе.

А тое, што самка не адразу пакарміла малых, а з'ела палову сама - гэта нармальна. Напэўна, не змагла сама злапаць сябе і галодная была.