• 18.08.2011 - 17:49 | Peregrinus

     Днямі ў Беларусі адбылася сапраўдная сенсацыя – упершыню ў нашай краіне птушку, пазначаную за мяжою спадарожнікавым радыяперадатчыкам, арнітолагі назіралі на свае вочы.

     

  • 11.08.2011 - 23:13 | Kiolk

    Хутка скончыцца лета, а значыць наперадзе нас чакае традыцыйны чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які праходзіць кожную першую суботу верасня. Пакуль збіраюцца каманды, плануюцца маршруты і выпрацоўваюцца стратэгіі з улікам новай працягласці спаборніцтва (12 гадзін), наведвальнікі сайта могуць абмяркаваць і выбраць эмблему сёлетняга чэмпіянату. Эмблема будзе надрукавана на адмысловых цішотках, якія можна будзе замовіць.

  • 11.08.2011 - 22:54 | Harrier

    Пара клікуноў (Cygnus суgnus), якая засталася на месцы зімоўкі, выгадавала здаровае патомства на адлегласці ў 1800 км ад сваіх звычайных месцаў гнездавання. Даўно вядома, што амаль заўсёды лебедзі ствараюць пары на ўсё жыццё. Аднак Рамэа і Джульета – так назвалі птушак з гэтай пары навукоўцы  - здзівілі ўсіх экспертаў. 

  • 10.08.2011 - 01:00 | Harrier

    Вторую неделю в Национальном заповеднике "Шумава" продолжается протест чешских экологов против вырубки леса, начавшейся в связи с нашествием короеда.

  • 09.08.2011 - 14:07 | Harrier

    Научно-практическая конференция «Актуальные проблемы экологии – 2011», посвященная 225-летию Константина Тызенгауза (1786 – 1853), состоится 26-28  октября  2011 года на базе Гродненского государственного университета имени Янки Купалы в г.Гродно.

  • 09.08.2011 - 00:59 | Kiolk

         "Гэта самы круты летнік, у якім я ўдзельнічала за гэты год" - сказала з акцэнтам Нікаля, аўстрыйская дзяўчына, якая ўжо як год працуе валанцёркай у офісе АПБ. Летнік па асновах кальцавання сабраў не толькі беларускіх, але і студэнтаў з іншых краін. У такой кампаніі на працягу тыдня моладзь асвойвала нялёгкую справу кальцавання птушак.

  • 06.08.2011 - 02:09 | Harrier

    Урад Штырыі – адной  з зямель Аўстрыі - пагадзіўся на адстрэл 25 тысяч птушак з сямейства крумкачовых: гракоў, варон, сарок і нават соек! Гэтыя віды птушак – як і іншыя – знаходзяцца ў Аўстрыі пад поўнай або частковай аховай. Мясцовыя фермеры заклікалі ўлады выдаць дазвол на адстрэл гэтых птушак з-за таго, што яны знішчаюць сельгаскультуры. 

  • 04.08.2011 - 00:02 | Harrier

    На прыканцы ліпеня ў Вялікабрытаніі была адзначана маладая самка белакрылага крыжадзюба (Loxia leucoptera), якая можа азначаць пацверджанне чарговай інвазіі віду ў розныя еўрапейскія краіны. Ў Швецыі цяпер на 77% больш назіранняў гэтых самых невялікіх еўрапейскіх крыжадзюбаў чым звычайна. Пры чым нярэдкія групкі ў 50, 60 і нават 130 птушак. Белакрылыя крыжадзюбы актыўна ляцяць праз паўднёвую Швецыю прыкладна ў паўднёва-заходнім напрамку.

  • 23.07.2011 - 12:51 | Kiolk

     Фотаздымак новага віду для Літвы быў зроблены Rimantas Stankūnas. Паводле  www.birdpix.lt 

    Жоўтаногі клік - гэта паўночнаамерыканскі кулік, які гняздуе пераважна ў Канадзе і на Алясцы, а на зімоўку мігруе на поўдзень ЗША і ў Паўднёвую Амерыку, а таксама на захад Індыі. Залёт у Еўропу вельмі нязвыклы для дадзенага віду, праўда, гэты від адзначаны ў большасці краін Балтыйскага рэгіёну, а таксама ў Аўстрыі, Гішпаніі і Італіі.

  • 19.07.2011 - 01:02 | Harrier

    Паводле апошніх даследаванняў, слімакі могуць заставацца жывымі нават праходзячы праз харчавальны тракт птушак.

  • 17.07.2011 - 11:35 | Harrier

    Пасля шматлікіх рэгістрацый віду ў гнездавы час і доўгіх пошуках нарэшце атрыманы доказы гнездавання садовай чаротаўкі (Acrocephalus dumetorum) у Польшчы. 16 ліпеня 2011г. былі злапаныя і акальцаваныя самка з наседнымі плямамі і злётак пад г.Васількоў недалёка ад Беластоку.

  • 16.07.2011 - 09:08 | Kiolk

       Полёт птицам даёт много преимуществ перед другими животными, но в то же время и таит много опасностей, которые увеличиваются с развитием человечества. Одной из таких опасностей являются линии электропередач (ЛЭП), которые являются причиной гибели птиц от поражения током и от столкновений с ними. О проблеме птиц и ЛЭП рассказала Ирина Самусенко, сотрудница лаборатории орнитологии Национальной Академии наук Беларуси, которая проводит исследования по данной тематике. 

  • 15.07.2011 - 19:04 | Harrier

    Упершыню ў Свеце паспяхова вылупіліся першыя 17 птушанят куліка-лапатня (Eurynorhynchus pygmeus) пад час рэалізацыі схемы на развядзенню віду ў няволі. Гэта другая добрая сёлетняя навіна – не так даўно міжнародная экспедыцыя навукоўцаў адкрыла на Чукотцы невядомыя дагэтуль месцы гнездавання гэтага глабальна знікаючага віду птушак, агульная колькасць якога ацэньваецца менш чым у 200 пар.

  • 15.07.2011 - 02:01 | Harrier

    Наш сябар і калега, выдатны натураліст, бёдуотчар і адзін з найлепшых беларускіх фотаанімалістаў новага пакалення Дзіма Якубовіч трапіў не па сваёй віне 13 ліпеня ў аўтамабільную аварыю.

  • 15.07.2011 - 01:24 | Harrier

    В начале лета состоялась совместная украинско-венгерско-румынская экспедиция по изучению балобана (Falco cherrug) на юге Украины. Главной ее целью было мечение птенцов балобана спутниковыми передатчиками для изучения путей их миграции. На территории Украины это первый проект по спутниковой телеметрии хищных птиц.