У валасяніц прапанавана вылучыць два новыя віды

 

Чатыры віды, асобны відавы статус якіх даўно падазраваўся, нарэшце на радасць бёдуотчарам былі вылучаныя з комплексу нарцысавай і жоўтагузай валасяніцы Narcissus/Yellow-rumped Flycatcher дзякуючы спецыяльнаму комплекснаму таксанамічнаму даследаванню.

Выкарыстоўваючы параўнанне афарбоўкі апярэння, марфалагічныя і вакальныя асаблівасці, а таксама параўнанне трох генаў з мітахондрый і ядра, усе чатыры таксоны былі паказаны дастаткова адасобленымі для таго, каб лічыцца асобнымі відамі. 

Такім чынам, відамі засталася нарцысавая валасяніца Narcissus Flycatcher Ficedula narcissina (якая гняздуе ў Японіі і зімуе на Барнэа); і сталі F. owstoni (аселая на большасці паўднёвых японскіх астравоў) і F. elisae (сімпатрычная з жоўтагузай валасяніцай на невялікай тэрыторыі ў кантынентальнай частцы ўсходняга Кітаю); таксама не змяніла статус жоўтагузая валасяніка F. xanthopygia (гняздуе ў кантынентальным Кітаі,зімуе на Суматры).

Галасы і пазыўкі птушак вельмі добра адрозніваюцца ва ўсіх чатырох відаў, і хаця паўночныя папуляцыі F. owstoni насамрэч маюць голас, які ўяўляе нешта сярэдняе паміж галасамі  паўднёвых owstoni і narcissina, яны ўсё роўна могуць быць вызначаныя як owstoni. Гэта вельмі важна, бо часам прапанаваныя падзелы ўнутры полімарфічных відаў або відаў з клінальнай зменлівасцю насамрэч не дазваляюць у палявых умовах беспамылкова адрозніць адзін прапанаваны від ад іншага.

Яшчэ не прапанаваныя англійскія імёны для былых падвідаў F. narcissina, а сёння асобных відаў, а даследчыкі ўжо прапануюць уключыць іх у Міжнародны Чырвоны спіс як глабальна пагражаемыя (globally threatened) з-за таго, што яны маюць невялікія і фрагментарна размешчаныя папуляцыі. 

Крыніца:
Dong, L, Wei, M, Alström, P, Huang, X, Olsson, U, Shigeta, Y, Zhang, Y, and Zheng, G. 2015. Taxonomy of the Narcissus Flycatcher Ficedula narcissina complex: an integrative approach using morphological, bioacoustic and multilocus DNA data. Ibis 157: 312-325.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак нарцысавай валасяніцы з www.birdskorea.org

 

На гэтую тэму:

Нечаканае адкрыццё: з некалькіх відаў птушак утварыўся адзін

Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак

Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап

ШЭРАЯ І ЧОРНАЯ ВАРОНЫ ПАД ГЕНЕТЫЧНАЙ “ЛУПАЙ”

КУЛІК-ПАЛЯНІК НАСАМРЭЧ НЕ АДЗІН ВІД? + VIDEO

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды

Таксанамічны статус пустынных соваў разблытаны?

Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?