Таксанамічны статус пустынных соваў разблытаны?

Пераправерка першай калекцыйнай скуркі кугакаўкі Х’юма Hume's Tawny Owl (Strix butleri), па якой і быў апісаны від, паказала, што яна належыць да іншага віду чым усе іншыя вядомыя калекцыйныя скуркі, якія раней адносілі да гэтага віду.

З-за таго, што ў кастрычніку 2013 году навукоўцы вельмі нетрадыцыйна апісалі новы від соваў у Амане – аманскую саву (S. omanensis) - толькі па фотаздымках і асаблівасцях вакалізацыі, гэта толькі яшчэ больш заблытала пытанне пра таксанамічны статус мясцовых пустынных соваў. 

Цяпер некаторыя даследчыкі мяркуюць, што прычынай (вялікага) марфалагічнага падабенства паміж “аманскай савой” і першым калекцыйным экзэмплярам кугакаўкі Х’юма можа быць то, што яны належаць да …аднаго віду. На жаль, невядома, дзе быў здабыты першы экзэмпляр кугакаўкі Х’юма, але хутчэй за ўсё на Аравійскім паўвостраве. 

З-за незвычайных абставін, калі ўсе іншыя калекцыйныя скуркі соваў, якіх раней лічылі кугакаўкамі Х’юма, адрозніваюцца ад першай скуркі, менавіта па іх былі створаны малюнкі і апісанні знешняга выгляду гэтага віду ва ўсіх вызначальніках і даведніках. Аднак паводле правілаў біялагічнай наменклатуры, першая назва мае прырытэт і таму трэба даць іншую назву менавіта ім. Гэта і прапануюць зрабіць цяпер. 

Такім чынам, першы экзэмпляр кугакаўкі Х’юма застанецца S. butleri, т.зв. аманская сава S. оmanensis хутчэй за ўсё будзе сінонімам яе. А для новага віду прапануецца назва “пустынная кугакаўка” Desert Tawny Owl (S. hadorami) – лацінская назва ў гонар знакамітага ізраільскага арнітолага Hadoram Shirihai, які ў 1985 годзе першым звярнуў увагу на значныя адрозненні паміж калекцыйнымі скуркамі кугакаўкі Х’юма. 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак прапанаванай пустыннай кугакаўкі з www.surfbirds.com

 

На гэтую тэму:

АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА

НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ НА ФІЛІПІНСКІХ АСТРАВАХ

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ … Ў СТАЛІЦЫ КАМБОДЖЫ !

Новы від птушак апісаны ў Перу

Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ