Каманда навукоўцаў з Сусветнага таварыства аховы прыроды (World Conservation Society) і асацыяцыі BirdLife International апісала новы від птушак, які жыве ў горадзе з 1,5- мільённым насельніцтвам.
Камбаджыйская леска-швачка Cambodian Tailorbird (Orthotomus chaktomuk), дагэтуль невядомы для навукі від птушак, быў знойдзены ў сталіцы Камбоджы Пном Пень і некалькіх месцах вакол горада, ўключна з вялікай будовай. Навукоўцы апісалі яго ў адмысловым он-лайн выпуску часопіса Oriental Bird Club Forktail.
Новаапісаны прадстаўнік сямейства Cisticolidae жыве ў густым, нізінным хмызняку ў сталіцы і іншых месцах рачных далін навокал. Навуковая назва “chaktomuk” – азначае “чатыры твары” на старакхмерскай мове. Яно дасканала апісвае асаблівасці распаўсюджання новага віду з центрам у Пном Пені, дзе зліваюцца разам рэкі Tonle Sap, Mekong і Bassac.
Толькі невялікія фрагменты хмызняку ў далінах рэк у сталіцы застаюцца ў некранутым стане, але па-за межамі гораду іх захавалася нашмат больш. Там адзначана і больш камбаджыйскіх лесак-швачак. Аўтары артыкулу пра апісанне новага віду адзначаюць, што месцапражыванні птушкі скарачаюцца з-за экспанісіі на іх гарадзкіх і сельскагаспадарчых тэрыторый.
Менавіта гэтыя біятопы з густой хмызняковай расліннасцю дазволілі лесцы заставацца па-за ўвагай арнітолагаў. Прадстаўнікі Сусветнага таварыства аховы прыроды – Саймон Мэхуд (Simon Mahood) і Эшыш Джон (Ashish John) пачалі свае даследаванні новага віду пасля таго, як апошні з іх зрабіў здымкі птушкі на вялікай будоўле на ўскрайку сталіцы і думаў, што гэта блізкі прыбярэжны від лескі-швачкі. Аднак параўнанне здымкаў з вызначальнікамі паказала, што насамрэч на здымках невядомы від!
“Наша адкрыццё новага віду птушак у межах вялікага гораду – не кажучы нават пра тое, што адбылося яно ў 30 хвілінах ад майго дому – гэта экстранечаканая падзея.” – сказаў сп-р Мэхуд. “Аднак яна паказвае, што новыя віды ўсё яшчэ могуць знойдзены нават у такіх звычайных і шырокавядомых месцах”.
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ
НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ ДЗЯКУЮЧЫ БЁДУОТЧАРАМ У КІТАІ
Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!
Новы від сіпухі з вострава Сэрам
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ