Міжнароднай камандзе навукоўцаў з Даніі і Інданезіі атрымалася апісаць новы від соваў з вострава Сэрам (Seram) – гэта найвялікшы востраў Малукайскага архіпелагу, які знаходзіцца на ўсходзе Інданезіі. Новы від атрымаў назву Сэрамская маскаваная сава (Seram masked-owl) Tyto almae.
Сучасныя ўяўленні пра складанасць групы маскаваных соваў з касмапалітычнага роду сіпух базуюцца, ў асноўным, на марфалагічных асаблівасцях яго прадстаўнікоў. Сем відаў, якія прызнаюцца большасцю сісітэматыкаў, гэта: два віды на Сулавесі (T. rosenbergii Schlegel і T. inexspectata Schlegel), адзін з вострава Taliabu на архіпелагу Sula (T. nigrobrunnea Neumann), адзін з вострава Buru і Tanimbar на астравах Moluccan (T. sororcula Sclater), адзін з Аўстраліі і Новай Гвінеі (T. novaehollandiae Stephens), адзін з вострава Manus (T. manusi Rotschild and Hartert) і адзін з New Britain (T. aurantia Salvadori).
Упершыню пра магчымасць існавання на востраве невядомага для навукі віда соваў стала вядома яшчэ ў 1987 г., калі была апублікаваная фатаграфія невядомай сіпухі з Сэрама. У мінулым годзе атрымалася злапаць у арніталагічную сетку адзіны вядомы дагэтуль асобнік у вільготным нізкагорным лесе на вышыні 1350 м над у.м.. Пасля гэтага чатырохтыднёвыя пошукі соваў у гэтых мясцінах не далі станоўчых вынікаў.
Малекулярныя адрозненні на аснове параўнання мітахандрыяльнага цытахрому b паказалі, што T. sororcula з астравоў Буру і Танімбара блізкая да віду T. novaehollandiae з Аўстраліі і Новай Гвінеі (пр. 1% адрозненняў у геноме), а Tyto almae адрозніваецца пр. 3% геному ад абодвух гэтых відаў. Акрамя гэтага, апісаны яўныя марфалагічныя адрозненні і асобая афарбоўка апярэння.
Апісанне новага віду было апублікаванае ў он-лайнавай версіі часопіса Zootaxa 3635 (1): 051-061 25.03.2013 г. Дзякую Аляксею Цішачкіну (ЗША) за старонкі гэтага артыкула.
Паводле www.mapress.com/zootaxa падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Блізкі від - Tyto sororcula з www.birdtourasia.com
На гэтую тэму:
НОВЫ ВІД СОВАЎ З ІНДАНЕЗІI АТРЫМАЎ АФІЦЫЙНУЮ НАЗВУ
Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах
“Дзіўная сава” сфатаграфаваная
Забытая сава
Новы від птушак з Калумбіі – як гэта было
Новы від птушак апісаны ў Перу
Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!
Кожныя тры дні ў Амазоніі апісваюць новы від
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 25.04.2013 - 01:32
А вось і здымкі новаапісанай