Забытая сава

Анджуанская сплюшка, эндэмік вострава Анджуан (Anjouan island) ля Каморскага архіпелагу знаходзіцца ля мяжы знікнення. Іх засталося так мала, што больш за стагоддзе іх лічылі зніклымі.

"Да 1992 году, калі від пераадкрыў Роджэр Сэффорд (Roger Safford) з Birdlife International, від лічыўся неіснуючым на працягу апошніх ста год, часткова з-затаго, што ён выдае нетыповы для другіх відаў соваў незвычайны свіст. Цікава, што даследчык зрабіў сваё адкрыццё зусім выпадкова, бо даследаваў на востраве марскіх птушак!” – сказаў Хью Даултан (Hugh Doulton), каардынатар праекту Comoros, які працуе для Bristol Conservation і Science Foundation.
Пасля “вяртання ў свет жывых” пасля 106 год забыцця, анджуанская сплюшка (Otus capnodes) адразу апынулася ў катэгорыі ”крытычна пагражаемых” відаў у Чырвоным спісе Міжнароднага звязу аховы прыроды (IUCN Red List).

"На востраве вельмі высокая шчыльнасць насельніцтва, ўсе магчымыя для апрацоўкі землі  ўжо выкарыстоўваюцца. Пад час 1990х гадоў тут адбывалася адна з самых хуткіх дэфарэстацый на планеце.” – тлумачыць Даултан. "Хуткае знішчэнне месцапражыванняў сплюшак прывяло да таго, што від апынуўся пад дадатковымі пагрозамі, хаця адсутнасць дакладных дадзеных сведчыць толькі пра тое, што ніхто не можа быць упэўненым у дакладным статусе віду”.

Не гледзячы на тое, што від зноў вядомы амаль два дзесяцігоддзі, падрабязнасці яго жыцця застаюцца амаль поўнай таямніцай.

"З 1992 году было некалькі спробаў яго вывучэння, аднак і цяпер вельмі мала вядома пра яго экалогію або гнездавы бітоп, ці нават пра больш-менш дакладную колькасць” – працягвае Даултан.

Сённяшнія ацэнкі памеру папуляцыі розняцца ў 4 разы: ад 100 да 400 птушак. Таму неабходнае правядзенне ўлікаў, якія дадуць больш дакладную лічбу.

"У якасці часткі больш шырокай праграмы захавання лясоў, якую ажыццяўляюць на востраве Bristol Conservation і Science Foundation, і якая фінансуецца з дзяржаўных грошай Вялікабрытаніі Дарвінаўскай ініцыятывай (Darwin Initiative), мы робім першыя ўлікі сплюшак. Яны дазволяць выпрацаваць рэкамендацыі па ахове, якія, акрамя захавання пазасталых месцапражыванняў, могуць уключаць, напрыклад, развешванне гнездавых скрыняў у агралясных ландшафтах.”
Адна з ідэяў па захаванню віду – прыцягнуць на востраў больш бёдуотчараў, грошы якіх пойдуць на захаванне сплюшак.

І хаця сам Даултон не бачыў сплюшак, ён меў прыемнасць чуць іх: "Я пачуў іх крыкі-свісты, калі шпацыраваў вакол адзінага на востраве возера ў навакольным лесе. Калі пашанцуе, можна пачуць гукі самцоў, якім з другога боку алеі адгукаюцца самкі. Гэта сапраўданя магія!”
Пад час правядзення ўлікаў аднаму з калег Даултона – Чарлі Маршу (Charlie Marsh) - атрымалася не толькі ўбачыць птушак, але і зрабіць некалькі здымкаў.
"Гэта было зусім незвычайна, бо мы ўбачылі сплюшак абодвух каляровых морфаў, вядомых для віду. Калі мы спугнулі іх, яны адляцелі толькі на некалькі метраў і зноў селі ў дасягальнасці маёй фотакамеры, чым я з задавальненнем і скарыстаўся”.
Больш даведацца пра сплюшак можна тут: the Anjouan-scops owl. Даведацца, як можна дапамагчы ў іх ахове і вывучэнні, тут: Bristol Zoo Gardens, альбо праз спецыяльную праграму відаў-чэмпіёнаў BirdLife Species Champion.
Па ўсіх пытаннях можна сканатктавацца непасрэдна з Hugh Doulton aпраз е-мэйл: hdoulton@bristolzoo.org.uk

Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by