Генетычнае даследаванне чатырох падвідаў куліка-паляніка (Burhinus oedicnemus) паказала, што цяперашняя класіфікацыя гэтага таксона не зусім адпаведная і што два цяперашніх падвіда з Канарскіх астравоў ужо маглі дасягнуць асобнага відавога статусу.
З месцаў распаўсюджання чатырох падвідаў генетыкі праверылі кулікоў з 6 папуляцый. Пасля параўнання мітахандрыяльных і ядзерных генаў было прызнана, што сённяшні падзел віду на падвіды непрымальны.
Унікальныя генетычныя паслядоўнасці птушак з Канарскіх астравоў, якія сёння лічацца асобнымі падвідамі Burhinus oedicnemus distinctus і B. о. insularum, аўтарамі даследавання знойдзены параўнальна адасобленымі ад іншых палянікаў і даволі падобнымі паміж сабой, таму яны прапануюць аб’яднаць іх у асобны від, хаця і прызнаюць, што для гэтага патрэбныя дадатковыя даследаванні.
Цікава, што распаўсюджаныя ў Еўропе птушкі намінатыўнага падвіду і пустыннага saharae не маюць значных генетычных адрозненняў і хутчэй за ўсё фенатыпічныя адрозненні з’яўляюцца вынікам клінальнай зменлівасці. Абодва падвіды дзеляць паміж сабой месцы зімоўкі, аднак распаўсюджаны ў розным асяроддзі. Такім чынам яны падпадаюць пад дзеянне правіла Глогера (Gloger's Rule), паводле якога птушкі таго ж віду, распаўсюджаныя далей на поўнач, маюць больш цёмнае апярэнне – лічыцца, што яно больш устойлівае ад уздзеяння бактэрый і вільготнасці. А больш светлае апярэнне дапамагае палянікам паспяхова хавацца ў пустыні.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.ozdensaglam.com
На гэтую тэму:
Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды
Паходжанне і крэўныя сувязі крабавага пясочніка
Ці існуюць падвіды ў вялікага грыцука? + VIDEO
Таксанамічны статус пустынных соваў разблытаны?
Генетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ