• 11.10.2018 - 20:03 | Harrier
    Рысавыя трупіялы (Dolichonyx oryzivorus) афіцыйна могуць быць далучыныя да невялікай “эліты” прадстаўнікоў вераб’іных птушак, якія здзяйсняюць параўнальна далёкія пералёты без пасадкі пад час сезонных міграцый. Самая вялікая падобная адлегласць для гэтага віду, вызначаная дзякуючы сучасным тэхналогіям, склала ажно 3500 км!
  • 10.10.2018 - 16:45 | Harrier

    У аўторак адбыўся першы з заняткаў не зусім звычайнага курса у Гродзенскім універсітэце залатога веку  (УЗВ) – упершыню за 10 год існавання гэтай установы нефармальнай адукацыі для сталых людзей, тут пачалі вучыцца вызначаць птушак. Курс пад назвай “Асновы назіранняў птушак, або нашы першыя 100 відаў” разлічаны на 12 тэарэтычных заняткаў, якія пройдуць у першым семестры.

  • 10.10.2018 - 15:36 | Harrier
    Дамовыя вераб’і (Passer domesticus) – адзін з дзікіх відаў птушак, які здаўна жыве разам з намі і дзякуючы нам цяпер распаўсюджаны амаль па ўсяму Свету. Аднак як даўно гэтыя птушкі “далучыліся” да людзей і што з-за гэтага змянілася ў іх фізіялогіі, вырашылі знайсці навукоўцы дзякуючы параўнанню ДНК розных папуляцый дамовага вераб’я паміж сабой і з геномам іншых відаў вераб’ёў.
  • 08.10.2018 - 13:41 | Harrier
    Дактары з Шэтландзкіх астравоў (Шатландыя, Вялікабрытанія) пачалі прапісваць пацыентам з хранічнымі хваробамі псіхічнай сферы, дыябетам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і хранічным стрэсам рэкамендацыі на рэгулярныя назіранні за птушкамі (birdwatch) і іншыя прагулкі на прыродзе.
  • 06.10.2018 - 23:32 | Harrier
    Даследчыкі з кафедры заалогіі Оксфардзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія) паказалі на прыкладзе вялікіх сініц (Parus major), што больш агрэсіўныя самцы не толькі хутка знаходзяць сабе самак, але і ствараюць з імі больш моцныя адносіны. Аказалася, што “ціхія” самцы маюць іншую стратэгію утварэння пары.
  • 03.10.2018 - 17:11 | Harrier
    Адыходзячы верасень запомніцца яўна нераўнамернымі рэгістрацыямі птушак са спісу Клуба200: за выключэннем 2, усе яны з 36 адбыліся ў першай палове верасня. І большасць – як і чакалася – сталі вынікам пошукаў камандамі-удзельніцамі XV Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі як напярэдадні спаборніцтваў, так і пад час іх. Аднак, не гледзячы на нашмат менш паведамленняў у параўнанні з мінулым вераснем, - у 2017 іх было ажно 49, адзначаных відаў было амаль столькі ж – 19 гэтым вераснем супраць 20 у верасні 2017-га.
  • 02.10.2018 - 14:41 | Harrier
    Дзяніс Кіцель і Юры Янкевіч сёння злавілі і закальцавалі новы для Беларусі від птушак – стрынатку-рэмеза (Emberiza rustica). Калі гэтае назіранне будзе зацверджана Беларускай Арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК), від стане 333-м у Спісе птушак нашай краіны. Цікава, што гэта ўжо трэці новы від, які зарэгістраваны супрацоўнікамі станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор” для Беларусі. Раней на самай поўначы Расонскага раёна, дзе размяшчаецца станцыя, былі адлоўлены і закальцаваныя першая пячураўка-зарнічка (у 2014) і стрынатка-крошка (у 2017). Віншуем сяброў і распавядаем як адбылося апошняе адкрыццё.
  • 02.10.2018 - 00:54 | Harrier

    У 17-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.

  • 30.09.2018 - 22:30 | Harrier
    Новы для Польшчы від птушак, свірстун Гадлеўскага (Anthus godlewski), быў заўважаны і сфатаграфаваны ў суботу, 29 верасня, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Jastarni. Пасля першай рэгістрацыі, дзякуючы своечасовым паведамленням, яго змаглі ў нядзелю паглядзець шмат іншых бёрдэраў з розных частак краіны. Калі Фауністычная камісія зацвердзіць назіранне, гэта будзе 456 від для авіфауны Польшчы.
  • 27.09.2018 - 18:40 | Harrier
    У 2017 годзе, пад час працы ў Андах Эквадору, арнітолагі адкрылі невядомы для навукі від калібры. Але яго зусім невялікі арэал і адмысловае месцапражыванне віду, якому пагражае дзейнасць мясцовага насельніцтва, прывялі навукоўцаў да прапановы ўключыць блакітнагорлага горнага калібры Blue-throated Hillstar (Oreotrochilus cyanolaemus) у спіс відаў, якім пагражае знікненне ўжо ў бліжэйшы час (critically endangered).
  • 26.09.2018 - 00:52 | Harrier
    Паводзіны птушанят перад вылетам з гнязда і адразу пасля гэтага – адзін з найменш даследаваных аспектаў жыцця птушак. Як і чаму адны птушаняты аднолькавага ўзросту вылятаюць хутчэй за іншых часта застаецца загадкай.  Не так даўно з’явілася работа, прысвечаная птушкам, якія гняздуюць на дрэвах і дзе гэты аспект вывучалі эксперыментальна. І вось новае даследаванне, на гэты раз наземнагняздуючых вераб'іных відаў.
  • 25.09.2018 - 18:34 | Harrier
    Ад часу, калі вымерлі дыназаўры, прайшло каля 66 мільёнаў гадоў, а самыя старыя парэшткі, якія адносяць да старажытных птушак, маюць нават 160-150 мільёнаў гадоў. Таму зразумела, што самы працяглы час сваёй эвалюцыі птушкі былі вымушаныя “дзяліць” Зямлю з дыназаўрамі. Калі улічваць сённяшнюю разнастайнасць птушак, а таксама тую, якой яна была за мінулыя 60 мільёнаў гадоў, цяжка сабе нават уявіць якія птушкі маглі жыць яшчэ раней - побач з дыназаўрамі. Новаапісаны цяпер від старажытных птушак, які атрымаў навуковую назву Jinguofortis perplexus, дапамагае зразумець якімі тыя птушкі былі.
  • 24.09.2018 - 15:14 | Harrier
    Першыя гусі-піскулькі (Anser erythropus) раніцай у пятніцу, 21 верасня, прыляцелі на возера Kerkini на поўначы Грэцыі. Сярод амаль 40 птушак, 17 – птушаняты гэтага году. Хутчэй за ўсё разам з гэтай групай ляцеў і самец піскулькі, які атрымаў мянушку Mr. Blue, са сваёй сям’ёй. Гусі-піскулькі – самыя невялікія па памерах і самыя нешматлікія прадстаўнікі атраду Гусепадобныя ў арктычных тундрах Еўразіі. Таму кожнае паведамленне пра сустрэчу з імі – вельмі каштоўнае. Тым больш для нашай краіны, дзе апошнія дзесяцігоддзі невядома пра пацверджаныя дакументацыйна сустрэчы віду.
  • 19.09.2018 - 17:23 | Harrier
    Сезонныя адрозненні паміж рознымі пралётнымі шляхамі пад час міграцыі на месца зімоўкі і назад, на месцы гнездавання вясной, былі знойдзены ўжо для многіх відаў птушак з Еўропы - гэта так званыя "петлявыя міграцыі" (loop migrations). Аднак дагэтуль былі вядомыя толькі некалькі відаў, якія выкарыстоўваюць вельмі розныя пралётныя трасы для сваіх сезонных вандровак. Цяпер, дзякуючы выкарыстанню мініатурных геалакатараў на вясковых ластаўках (Hirundo rustica) з Літвы, атрымалася не толькі дадаць від да гэтай нешматлівай групы, але і ўпершыню запісаць і убачыць усе гадавыя пярэмяшчэнні ластавак.
  • 17.09.2018 - 17:10 | Harrier
    Параўнальна невялікая гняздуючая ў Шатландыі папуляцыя палявых луней (Circus cyaneus), дзякуючы сучасным метадам вывучэння дапамагла сёлета ўбачыць незвычайныя і раней невядомыя падзеі. Партнёрства ў абарону знікаючых на Брытанскіх астравах палявых луней пад назвай Heads Up for Harriers, разам з праектам Дзеянняў супраць злачынстваў прыродзе (Action Against Wildlife Crime (PAW)) Scotland), выкарыстоўвала на некалькіх гнёздах віду спецыяльныя фота-лавушкі, якія і зарэгістравалі не толькі цікавыя паводзіны аднаго з самцоў, але і паляванне на птушанят луней ажно двух відаў соваў.