Сёньня ў абед стаў сьведкам самага незвычайнага паляваньня, якое бачыў да гэтага.
Як часта бывала да гэтага, я прагуліваў нашу сабачку Брауна па цэнтральнаму пляжу, які знаходзіцца ў цэнтры Горадні.
Калі мы ўжо вярталіся назад, маю ўвагу прыцягнулі шэрыя вароны, якія стараліся атакаваць нешта на вадзе амаль па цэнтру плыні Нёману.
Прыглядзеўшыся, я падумаў, што гэта нейкая вялікая рыба, галава якой трошкі бачная над вадой. Магчыма, што рыба параненая і вароны стараліся яе дабіць, завісаючы над самай вадой і стараючыся яе дзюбнуць. Аднак праз ненкалькі секунд аказалася, што "рыба" ... лятае!
Праляцеўшы м 5-6, невялікая светлага колеру вераб'іная птушка зноў пляснулася ў ваду і да яе зноў сталі падлятаць вароны - разам 4-5 птушак.
Мокрая птушка яшчэ раз здолела ўзляцець і праляцела на гэты раз над самай вадой м 15. Я ўжо думаў, што яна выратавалася, але птушка зноў плюхнула ў ваду. Вароны зноў наляцелі, але адна з іх проста як чайка села ў ваду і схапіла ахвяру дзюбай. Потым ўзнялася з ёй і выпусціла толькі на супрацьлеглым ад мяне беразе, да якога было м 30 ад месца трагедыі.
Не ведаю, чаму яна гэта зрабіла - або птушка вывалілася з дзюбы, або варона не захацела з нейкіх іншых прычын яе несьці далей. Птушка проста ўпала на край берагу каля самай вады, да яе ў момант падляцелі 3-4 вароны і без удзелу здабытчыцы адна з іх праз секунды 3 і некалькі ўдараў напэўна, праглынула яе.
Прыкладна праз паўгадзіны я прыйшоў на гэтае месца, але на ім нічога не засталося -ні пер'я, ні крыві.
Здымкі зроблены пад час гэтай выправы на месца ўдалага паляваньня праз хвілін 30 пасьля яго заканчэньня.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 19.10.2011 - 19:24
Але ж і цікава даведацца, што
Але ж і цікава даведацца, што ж гэта была за птушачка такая... І чаму ў ваду трапіла...
Harrier - 19.10.2011 - 20:54
In reply to Але ж і цікава даведацца, што by biot
Ну тут я нічога не прыдумаю,
Ну тут я нічога не прыдумаю, бо быў без бінокля і фоціка, назіраў за ўсім з адлегласьці. А пачатку падзеі не бачыў зусім. Птушка выглядала аднастайна сьветла-карычневай (зьверху). Хутчэй за ўсё вароны яе і прымусілі ўваліцца ў ваду калі яна магла невысока пералятаць раку. А можа і неяк іншым чынам апынулася ў вадзе.