Лепшыя відэасюжэты з нашага сайту пакажа тэлепраграма “У аб’ектыве натураліста”

У пятніцу, 30 снежня, ў 18.10 ў эфіры тэлеканала БТ-2 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці сотні тысяч гледачоў змогуць паглядзець спецыяльны выпуск праграмы “Ў аб’ектыве натураліста”, які будзе прысвечаны лепшым відэа-сюжэтам, размешчаным нашымі карыстальнікамі на працягу 2011 г. ў раздзелах Галерэя і Нашы назіранні.

Усяго Журы ў складзе Ігара Бышнёва, Жоржа Гулеўскага і Віталія Гуменнага высока ацаніла 14 відэа-ролікаў, прысвечаных жыццю птушак і звяроў Беларусі. Ўсе гэтыя відэа-сюжэты з указаннем аўтараў і адпаведнымі каментарамі і будуць паказаны ў заключнай для гэтага году тэлепраграме “У аб’ектыве натураліста”.
Дадаткова аўтары лепшых відэа-ролікаў будуць узнагароджаны памятнымі прызамі ад нашага сайта.
Для тых гарадзенцаў, якія не змогуць паглядзець тэлепраграму ў 18.10, будзе магчымасць зрабіць гэта пад час яе паўтору на гарадзкім кабельным канале "Наш город+" таксама ў пятніцу, 30.12., але ў 21.00.
Для ўсіх карыстальнікаў www.birdwatch.by гэтая тэлепраграма “У аб’ектыве натураліста” будзе размешчана і даступна для прагляду і на нашым сайце.

Дзякуючы супрацоўніцтву www.birdwatch.by з РУП РТЦ «Телерадиокомпания «Гродно», з пачатку 2012 году мы пачынаем Фестываль-конкурс аматарскага сюжэтнага відэа аб дзікіх жывёлах “Магія дзікай прыроды”, палажэнне аб якім будзе размешчана на нашым сайце ў бліжэйшы час.

Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
здымак аўтара
 

Comments

Хаця я сам не гляжу БТ і іншыя "беларускія" каналы і думаю, што іх глядзяць далёка не ўсе, але менавіта праграму Віталіка глядзяць многія - амаль усе знаёмыя пра гэта кажуць пры нагодзе.

Аўтары праграмы "У аб'ектыве натураліста" абяцалі заліць на YouTube яшчэ да Новага году, але думаю, што да канца гэтага тыдня - больш рэальны тэрмін. Мы адразу размесцім акно з відэа праграмы ў нас.