У пятніцу, 30 снежня, ў 18.10 ў эфіры тэлеканала БТ-2 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці сотні тысяч гледачоў змогуць паглядзець спецыяльны выпуск праграмы “Ў аб’ектыве натураліста”, які будзе прысвечаны лепшым відэа-сюжэтам, размешчаным нашымі карыстальнікамі на працягу 2011 г. ў раздзелах Галерэя і Нашы назіранні.
Усяго Журы ў складзе Ігара Бышнёва, Жоржа Гулеўскага і Віталія Гуменнага высока ацаніла 14 відэа-ролікаў, прысвечаных жыццю птушак і звяроў Беларусі. Ўсе гэтыя відэа-сюжэты з указаннем аўтараў і адпаведнымі каментарамі і будуць паказаны ў заключнай для гэтага году тэлепраграме “У аб’ектыве натураліста”.
Дадаткова аўтары лепшых відэа-ролікаў будуць узнагароджаны памятнымі прызамі ад нашага сайта.
Для тых гарадзенцаў, якія не змогуць паглядзець тэлепраграму ў 18.10, будзе магчымасць зрабіць гэта пад час яе паўтору на гарадзкім кабельным канале "Наш город+" таксама ў пятніцу, 30.12., але ў 21.00.
Для ўсіх карыстальнікаў www.birdwatch.by гэтая тэлепраграма “У аб’ектыве натураліста” будзе размешчана і даступна для прагляду і на нашым сайце.
Дзякуючы супрацоўніцтву www.birdwatch.by з РУП РТЦ «Телерадиокомпания «Гродно», з пачатку 2012 году мы пачынаем Фестываль-конкурс аматарскага сюжэтнага відэа аб дзікіх жывёлах “Магія дзікай прыроды”, палажэнне аб якім будзе размешчана на нашым сайце ў бліжэйшы час.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
здымак аўтара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Oh-Voegel - 29.12.2011 - 20:23
Смогут поглядеть сотни тысяч,
Смогут поглядеть сотни тысяч, но поглядит только сотня.
Harrier - 29.12.2011 - 21:25
In reply to Смогут поглядеть сотни тысяч, by Oh-Voegel
Хаця я сам не гляжу БТ і
Хаця я сам не гляжу БТ і іншыя "беларускія" каналы і думаю, што іх глядзяць далёка не ўсе, але менавіта праграму Віталіка глядзяць многія - амаль усе знаёмыя пра гэта кажуць пры нагодзе.
юрась - 04.01.2012 - 22:49
а где можно посмотреть этот
а где можно посмотреть этот репортаж?
Harrier - 04.01.2012 - 23:01
In reply to а где можно посмотреть этот by юрась
Аўтары праграмы "У аб'ектыве
Аўтары праграмы "У аб'ектыве натураліста" абяцалі заліць на YouTube яшчэ да Новага году, але думаю, што да канца гэтага тыдня - больш рэальны тэрмін. Мы адразу размесцім акно з відэа праграмы ў нас.