Жаночы дзень і сэкс па прымусу + VIDEO

Добра, што 8е сакавіка - гэта выходны. Пасьля абеду вызірнула сонца, і не гледзячы на халодны зімовы вецер, шпацыр на птушак уздоўж Нёману атрымаўся.

Лёду амаль не было - ён застаўся каля берагоў і часткамі і паломанымі крыгамі перад новым мастом у вострава.

Вялікіх савукоў было нямнога - ўсіх разам каля 20, гагалей яшчэ менш - каля 5-6 птушак, пры чым збольшага самцоў на км 3,5 - 4 маршрута. За новым мастом людзей амаль не было, аднак іх шкодная дзейнасьць была добра бачнай:

Часам наляталі розныя сінічыныя групкі, адна з сініх сініц павісла м у 3 нада мной:

Праляталі, па-вясноваму сьпяваючы, і чыжы:

Але маю ўвагу прыцягнула пара вялікіх савукоў, якія  адпачывалі побач на краю ільда.

 Я памалу падкраўся да іх і пачаў здымаць і назіраць за імі з-за хмызняку.

Часам каля іх вынырвала ці сьмешна хадзіла па льду яшчэ адна самка.

Часам і самец адплываў, каб пад'есьці і нават злапаў рыбу, але сфатаграфаваць яго у гэты момант у мяне магчымасьці не было.

Але вось пачалося тое, на што я не чакаў: самка выцягнула галаву паралельна ільду - гэта значыла, што яна згодна капуліраваць!

Самец, аднак, ніяк на гэта (бачна для мяне) не рэагаваў.

Самка ж і не думала здавацца!

Яна сасьлізнула за ім у ваду і ў такой - напоўпагружанай у ваду позе - плавала за ім. Міналі секунды і хвіліны, а гэты перасьлед нічым не заканчваўся:

Здымаць іх было нялёгка - фоцік стараўся навезьці рэзкасьць на галінкі хмызняку перад птушкамі, таму часам атрымлівалася яго падмануць, наводзіўшы рэзкасьць на чыстую ваду ў прасьвеце прыкладна на адлегласьці птушак, а потым пераводзячы яго на савукоў.

Самец плаваў наперадзе самкі, часам набліжаўся і аддаляўся.

Але самка не здавалася!

Птушкі перамясьціліся на лінію амаль насупраць заходзячага сонца і здымаць іх сэнсу ўжо не было. І тут адбыўся "вымушаны сэкс" - самец залез на самку, але працягвалася гэта не больш за секунду - і вось ён зноў у вадзе.

Што гэта было - капуляцыя ці яе імітацыя?

Ужо на кампутары я паглядзеў на час стварэньня здымкаў і аказалася, што ад моманту выцягваньня самкай галавы на лёдзе да апошніх здымкаў з выцягнутай галавой на вадзе прайшло 13 хвілін! Так што прымус з боку самкі быў вельмі доўгім... Можа вінаваты Жаночы дзень? :)

Птушкі працягвалі плаваць каля сябе, а потым самка паказала сваю "фрызуру". Але больш нічога інтымнага паміж імі не адбылося.

З цікавымі кадрамі незвычайнага назіраньня я радасны вяртаўся дадому.

Яшчэ атрымалася зрабіць здымкі сакавіцкага Нёману на памяць:

Каментары

 Интересное наблюдение. Для начала марта такие "заигрывания" не рановаты? Может, имитация... Это когда же у них кладка будет? Впрочем, в Вашем регионе - настоящая весна! (Пейзажи душу согревают) А у нас, в Полоцке, через Западную Двину по льду переходят... Спасибо за весеннее настроение!

Сьнегу ў нас практычна няма - нават у лесе такія невялікія колькасьці, што гэта, канешне, ўжо не сьнег.

Нёман сёлета, не гледзячы на доўгія і моцныя маразы, так і не "ўстаў". Таму птушкі мелі шмат месцаў для зімоўкі.

Думаю, што калі для капуляцыі і ранавата, то не вельмі. У мяне ёсьць падобнае - але з "сур'ёзнай" капуляцыяй - назіраньне гогаляў - таксама з Нёману і недзе на пачатку сакавіка. Але дакладныя даты трэба глядзець.

Праз памылку ўставіў два разы той самы код на два відэа-фільміка. Цяпер паправіў - другі, кароткі фільмік, паказвае сілуэты пары праз хмызьняк.

 про срубленное дерево надо сообщить в городскую и областную инспекции, водоохранная зона, вряд ли это лесхоз от плеча спилил. Наблюдение интересное, заигрываний у крохалей никогда не наблюдал, да  пар у них не видно как у кряквы. Хотя кряквы в начале марта часто спариваются, это скорее тренировка перед сезоном размножения, чем продолжение рода.