Хоць лета ў самой сярэдзіне, але адзнакі восені ўсё часцей патрапляюць на вочы. Вось і птушкі пачынаюць паціху збірацца ў групы і павольна адлятаюць на поўдзень. Ляцяць яны не хутка, часта спыняючыся на прыдатных месцах, каб падпоўніць свае тлушчавыя запасы ці проста адпачыць.Адну з такіх мясцін мы выпадкова знайшлі на днях, а ўчора я вырашыў бліжэй аглядзець яе.
Хоць лета ў самой сярэдзіне, але адзнакі восені ўсё часцей патрапляюць на вочы. Вось і птушкі пачынаюць паціху збірацца ў групы і павольна адлятаюць на поўдзень. Ляцяць яны не хутка, часта спыняючыся на прыдатных месцах, каб падпоўніць свае тлушчавыя запасы ці проста адпачыць.Адну з такіх мясцін мы выпадкова знайшлі на днях, а ўчора я вырашыў бліжэй аглядзець яе.
Мясціна ўяляе сабой скошанае поле, на якім ад працяглых даждоў стаяць вялікія лужыны, дарэчы, здымкі з космаса і назіранні падказваюць, што частка лужын з'яўляюцца адносна заўсёднымі, што можа сведчыць, што гэта мясціна выкрыстоўваецца для спынення падчас міграцыі не адзін год.
Што ж, да галоўнага, хто быў на гэтых лужынах:
- 1 кулік шчогаль
- 300 кнігавак
- 400 шпакоў
- 39 кулік-селянец
каля 40 кулік-цякун
каля 20 баталёнаў
каля 100 чаек-рыбачак (пераважна маладыя)
- 11 шэрых чапляў
- 22 вялікія белы чапл
16 ліпеня бачылі 9 шэрых гусей
Самае галоўнае, дзе гэтая мясціна знаходзіцца. Адразу за паваротам на Абухава па трасе Гродна-Мінск. Ў тым накірунку бага ходзіць маршрутак. Такама можна дабраца на цягніку да п. Жытомля
П.С. Так як у дадзенай мясціне канцэнтруюцца кулікі, будзе арганізована некалькі выездаў на адловы ў начны час, запрашаю далучыцца ўсіх жадаючых.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 18.07.2009 - 17:13
Дадаў 2 здымкі з фільмікаў.
Дадаў 2 здымкі з фільмікаў. Калі мы прыпыніліся там 16га ўвечары, там было 25 вялікіх белых чапляў і яшчэ малая крычка. Прыгожае месца, сапраўды.
biot - 18.07.2009 - 23:37
In reply to Дадаў 2 здымкі з фільмікаў. by Harrier
Поспехаў, Яўген, у адловах!
Поспехаў, Яўген, у адловах!
Kiolk - 18.07.2009 - 23:52
In reply to Поспехаў, Яўген, у адловах! by biot
Самае галоўнае злавіць
Самае галоўнае злавіць чалавека, з кім можна было бы паехаць, а птушкі прыдадуцца...)))
Kiolk - 24.07.2009 - 19:28
In reply to Самае галоўнае злавіць by Kiolk
Да, штосьці наведванне
Да, штосьці наведванне знізілася...
НАрод на адпачынку ці ў полі?..
Сёння праязджаў каля абухава, кнігавак вельмі шмат, кулікоў не разгледзеў колькі, ды і рыбачак маладых шмат...
Застаецца толькі ехаць і лавіць...