Фотасправаздача: Куды зніклі малыя крычкі?

09.07.2009 - 00:13 | Kiolk

     У межах міні-праэкта "Даследванне малой крычкі ў пойме Нёмана" 4-7 ліпеня быў здзейснены байдаркавы сплаў. Асноўнай мэтай ставілася праверыць калоніі, якія крычкі займалі ў прошлым годзе і магчыма выявіць новыя, але ўсё аказалася не так проста, пра гэта і  іншае ў прапанаванай фотасправаздачы.

Склад сплава: Сліж Яўген (Kiolk) студэнт ГрДзУ і Удод Арцём вучань гімназіі №5

Сплаў здзейснены пры фінансавай падтрымцы АПБ

Наш маршрут пачаўся са слаўнага мястэчка Бярозаўка, каля мясцовага маста праз Нёман. Ад гэтай кропкі дзесці 175 км да Гродна па Нёману, таму прыдзецца актыўна папрацаваць вёсламі, але пакуль гэтага не ведаем, толькі пачатак.
Яўген. Першы ж дзень прынёс падарунак у выглядзе некалькі гадзін дажджу, таму прыйшлося частку часу правесці пад дрэвам.
 
 Арцём. У гэты раз было неяк цяжкавата знайсці зацікаўленых сплавіцца, але на прапанову адгукнуўся мой перышы педагагічны досвед (на педагагічнай практыцы вёў у іх заняткі гэтай зімой).
 
 Гарадок аднаго намёта. Пасля напружанага дня, добры адпачынак, чыннік удалага наступнага дня.
 
 Масты - адныя з важных арыенціраў на мясцовасці, за ўвесь шлях праплывалі пад 14 мастамі:чыгуначнымі і аўтамабільнымі, пантоным і пешаходным.
 
 У пошуках звычайнага чаромашніка. Акрамя яго знаёмай песенкі, атрымалася пачуць і незнаёмую - падобную на мяўканне.
 
 Альпійскія каровы адмачываюць на сваіх альпійскіх лугах у параўнанні з нашымі, вось як атрымоўваюць экалагічна чыстае малако.
 

 А вось пачынаецца і Ліпічанская пушча - даволі безлюдныя мясціны. Калі паставілі намёт, дык пачулі шэрую кугакаўку. А вось калі сцямнела, пачулі ў 40 м ад намёта незвычны пранізлівы крык... І ён паўтараўся раз за разам... Выкід адрэналіна... Праанлізаваўшы сітуацыю, прыйшлі да высновы, што гэта крычыць бабёр... Пра тое што бабры плачуць, чуў не раз, але не ўяўляў што так, сапраўды як дзіцёнак... Як сказаў сябра, гук да якога нельга прызвычаіцца... Але стома ад дня, хутка зацягнула ў сон і пра бабра паспяхова забылі...

 
 Нанач ставілі сетку, з надзеяй злапаць кагосьці, ды і па нёману перавозчыкаў даволі багата, яшчэ і маладыя падняліся на крыло. Нам і пашанцавала. 5 раніцы. Прыгажосць.
 
 2 перавозчыка небагата, але вельмі прыемна, але калі паставіць за мэту, злапаць іх можна шмат. Нёман прыдатнае месца для іх.
 
 Ну і сапраўдным падаранкам стаў Kingfisher. Сапраўдным здіўленнем было бачыць як ён вольна паварочвае галаву на 2000.
 
Вось і падыйшлі да самага цікавага. Дажджлівы чэрвень з шматлікімі ападкамі прывялі да значнага падняцця ўзроўня вады ў Нёмане і як вынік, большасць пяшчаных востравоў проста знікла, нават найбольш вышокія, часткова зніклі пад вадой. На гэтых здымках бачны востраў на якім была найбольшая калонія малой крычкі ў прошлым годзе. У гэтым годзе там трымалася толькі некалькі пар рачной крычкі...
 
 ...і тым прыходзілася змагацца з падняццем узроўня вады...
 
 Барацьба за жызнь...
 
 Птушыныя калоніі - гэта заўсёды любімыя месцы разнастайных драпежнікаў.
 
 А пасля Лунна пачалося штосьці неверагоднае, часткова пойма была выразана і разраўняна, адзнакі будаўніцтва Гідралагічнай ЭС. Але ўражвае не тое, што шмат выразана, а што будзе калі ўзровень вады падымецца да такіх вышыняў, Нёман проста пераўтворыцца ў штучнае водасховішча...
 
 На гэтым прамежку складаецца такое ўражанне быццам плывеш па вялікай будоўлі і не можша пазнаць знаёмыя мясціны.
 
 Машыны таксама кахаюць...
 
 Пабачыць малую крычку на Нёмане ўсё ж такі пашанцавала, усяго трымалася каля 6 птушак. Каля вёскі Дарошавічы, але на востраве, які там быў затоплены, а на месцы ачышчанай пляцоўкі. Гэта яркі прыклад, што крычкі даволі лабільны ў выбары месца для гнездавання.
 
 Трэба адзначыць, што там атрымалася даволі цікавая мясціна. Невялічкія лужыны - прыдатныя месцы для кулікоў, і сапраўды атрымалася пабачыць некалькі кнігавак, куліка-случка, знаёмых перавозчыкаў і вялікіх кіркуноў. Магчыма на восеньскай міграцыі, гэтая мясцовасць стане прыдатным месцам для спынення. Восенню паглядзім...
 
 Напэўна найменьшыае ўздзеянне падняцце ўзроўня вады аказала на чорных рыбачак, якіх нават пабольшала.
 
 
 
 А можа павернем Нёман у іншы бок?
 
 Пачуццё перамогі адчуваеш, калі наперадзе бачыш "Румлёўскі мост" і ты ўжо дома...
 

 Лагічная кропка ў нашым падарожжы.

 Вось такое атрымалася падарожжа, шмат цікавых момантаў засталося па-за кадрам, але галоўнае пытанне засталося, куды зніклі малыя крычкі? Паспрабуем знайсці адказ і на гэта пытанне...

Каментары

Вельмі цікава. Але зашмат фотак, і ў мяне апошнія 10 з першага разу не загрузіліся, прыйшлося 2 разы абнаўляць.

Крычкі, канешне, могуць і пераляцяць у іншыя месцы. А вось што будзе з Нёманам.... Дзе ж той крызіс, які зможа прыпыніць гэтае зьнішчэньне вялікай ракі?..

АV (госць) - 09.07.2009 - 23:39

Дзякуй за расповед, але згодзен, што большая частка фотак нічога да расказа не дабаўляе: вось тут мы пачалі, а тутака скончылі... Нейкая самыкрытычнасць у настцпны раз не пашкодзіць:-) было б добра таксама каб указалі, што мініпраект спансіраваўся АПБ, ці не так?

 Дзякуй за заўвагі, у наступны раз бду спрабаваць больш аб'ектыўна распавядаць і вібіраць фотаздымкі...

Так, гэты сплаў быў здзейснены пры падтрымцы АПБ, гэтую інфармацыю ў хуткім часе дадам...

мне рассказ понравился. фотки 2-3 может и лишние.

кстати, вчера был на карьерах в Гоже. есть там большая песчаная насыпь (на вершине скраю возвашается бульдозер- это для ориентира). на ней сидело много оз. чаек и р. крачек, так же летали и малые. наблюдал издали, так что деталей рассмотреть не мог. вполне возможны там и гнёзда, в Бресте и не в таких местах гнездились. проверь, если желаешь.

если прыкладна, то за гожей.

в Гоже указатель налево "Пальница-5". сворачиваешь по нему и примерно км1.5 по асфальту. дорогу пересекает большая ЛЭП и по ней идёт грунтовая дорога направо прямо на карьеры, по ней ездят мазы и отдыхающие( в жаркую погоду и по выходным их там миллиарды!- имей ввиду). пару сотен метров по этой дороге и ты на карьерах. спарва от них электростанция, слева от неё несколько прудов. тебе надо левее. территория там не большая, освоишься быстро. успехов!

 Сёння з'ездзіў туды паглядзець...

Рыбачкі і рачныя лётаюць, але іх не так шмат, хутчэй за ўсё яны гнездавалі на адным зарослым асакой востраве...

Малой крычкі не бачыў, мне падаецца, такія пясчаныя выспы экстрэмальны нават для малых крычак, прўда неалькі кнігавак і малых зуйкоў пабачыў...

Дарэчы, што за качкі там плаваюць? У бенокаль добра разгледезць не атрымалася, але было бачна вялікае белае люстэрка на крылах ды самі амаль чорныя, ды калі плаваюць бачна бела палоска і неяк цікава занырваюць...

Cirrus Cumulus (госць) - 19.07.2009 - 02:02

Сапраўды ўражвае... Хацелася б таксама далучыцца да падобнай экспедыцыі... Нёман сапраўды шкада... але ўсё зьмяняецца, упэўнены, што пасьля падняцьця ўзроўня вады з'явяцца іншыя віды птушак... толькі вось старых канешне шкада..