Ледзьве выехалі ў гадзіну-пік з горада і дзякуючы мне заблудзілі на лясной дарозе пасьля пітомніка пчолаў.
Чарніцы былі нейкія кіславатыя, за тое шматлікія слепні і камары атакавалі нас адразу, як толькі мы прыадчынілі дзьверы машыны. Выратавала нас звычайная, але вялікая - на ўсю дарогу - лясная калужына. Пасьля рэкагнасціроўкі вырашылі вяртацца назад і паспрабаваць пад'ехаць на максымальную адлегласьць да адкрытай поймы Лазоўкі дзе-небудзь у Казіміроўцы.
На провадзе ЛЭП нам пашчасьціла назіраць клінтуха, але як толькі я выйшаў, каб выцягнуць ногі трыпода напоўніцу, голуб адляцеў у лес.
За тое ў пойме мы ўбачылі сотні шпакоў, дзесяткі жаўрукоў і вераб'ёў, сотні вясковых і гарадзкіх ластавак. У трубу паанзіралі за дзесяткам журавоў, бліжэй да спрямленай ракі праляцелі тры вялікія белыя чаплі, а амаль у канале хацелі ад нас схавацца каля 30 буслоў - іх бел-чырвоныя голавы выдавалі іх, але яны, напэўна, не надта гэтым пераймаліся.
Спроба падыйсьці бліжэй нічога не дала, бо жураўлі яшчэ здалёк пераляцелі бліжэй да торфабрыкетнага заводу.
Але праграму мінімум мы выканалі. А на адваротнай дарозе ў Баярах убачылі як гняздо белага бусла, большая частка якога звалілася на дарогу, ужо было амаль пагружана на вялікую тачку. На слупе застаўся слоў галін не таўсьцейшы за см 30.
На здымках:
клінтух
жураўлі здалёк
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 30.07.2009 - 00:23
судя по обуви, с дороги вы не
судя по обуви, с дороги вы не сходили. а жаль. самое интересное не посмотрели- что же на лужах (должно быть многочисленных?)- куличьё там, водоплавающие...
но и на этом спасибо!
Harrier - 30.07.2009 - 00:55
In reply to судя по обуви, с дороги вы не by Oh-Voegel
З дарогі схадзілі, але вада
З дарогі схадзілі, але вада там у траве стаіць не паўсюль, хаця месцамі заліта многа. Але ніякіх кулічкоў на ёй не было.