Чаротніцу можна пабачыць у цэнтры Гродна

30.07.2009 - 18:41 | Kiolk

     На сажалках у парку па па вуліцы Курчатава загнездавала і вывела птушанят чаротніца. Па сваёй прыродзе чаротніца даволі асцярожная птушка і зрэдку патрапляецца чалавеку на вочы, а тут яна загнездавала ў цэнтры гоарада, дзе наўкол цэлы дзень гудуць машыны і адпачываюць людзі.

      Што гэта, анамалія ці нармальны працэс? Для Беларусі гэта неардынарны выпадак, але ў большасці краін Заходняй Еўропы чаротніцу лёгка можна пабачыць у цэнтры буйных гарадоў. Гэта абумоўлена тым, што працэс ўрбанізацыі ў Зах. Еўропе ішоў болей інтэнсіўна і не адно стагоддзе, таму частка дзікіх відаў пачала асвойваць (т.з. працэс сінантрапізацыі) новыя біятопы ў выглядзе гарадоў і з часам стала характэрнымі іх прадстаўнікамі (т.з. часткова сінантропныя віды).

     Гарадскія біятопы значна адрозніваюцца ад прыродных, і адным з важным адрозненнем з’яўляецца іншы спектр пагроз, і як правіла поспех гнездавання ў гарадскіх птушак вышэйшы. Таму можна спадзявацца, штот гэта сажалка стане любімым месцам гнездаванням чаротніцы ў будучым і можна будзе пабачыць такі цікавы від не пакідаючы Гродна. 
    Болей пра від можна пачытаць у Вольнай энцыклапедыі.
    Навіну пра чарорніцу на канале АНТ можна паглядзець тут

Comments

немного перегнули с редкостью находки. камышницы веками там гнездились:)

когда я был раза в три ниже, чем сейчас и жил ещё на фортах (а это было как минимум 20 лет назад), каждый летний день мы, карапузами, проводили на тех прудах, барахтаясь в воде и удя золотых карасиков размером с мизинец. ещё часто мы лазили по зарослям рогоза и тростника на втором пруде, тчётно пытаясь поймать птенцов, убегающих от нас по воде. а взрослые камышницы были очень доверчивые. и, не смотря на регулярный прессинг со стороны детей, гнездились там из года в год. а в какой-то год там отгнездился и чирок.

 Напэўна ўсё ж, гэта болей выключэнне чым дадзенасць...

Глядзіш, пасля гэтай навіны і ў іншых гарадах пачнуць яе заўважаць і знаходзіць...

Згодны, што птушкі дэманструюць хутчэй не нашыя, а "заходнія" паводзіны.

Канешне, былі і ў нас выключэньні - пра іх і піша Ох-Фогель. Я сам бачыў амаль такую чаротніцу з вывадкам на прыватнай копанцы ў Лапенках. Але для журналістаў - цікавы выпадак, добра, што атрымалася зноў прыцягнуць увагу да птушак, іх праблем і нашага сайту: Яўген здымаўся ў новай саколцы з лога BirdWatch.by

А я яшчэ і камэнтар для Вечернего Гродно пра чаротніц  даваў...

 Я встречал гнездящихся камышниц в середине 90-х на заросших прудиках возле карьера, что под телевышкой. А на самом карьере успешно гнездились в те же годы огари. А на прудах по ул. Курчатова точно помню, что были выводки кряквы. Иногда залетали шипуны.