Ідучы сёння ля замкавай гары на беразе Нёмана выпадкова заўважыў вельмі светлую шэрую варону. Птушка ляцела, нешта трымаючы ў дзюбе. Але хутка выраніла здабычу і падняць не змагла, бо перашкаджалі яе ж сародзічы, якія да яе далучыліся. Так птушак стала тры. Яны хадзілі разам, шукалі спажыву. Потым светлая варона аддзялілася і пераляцела на бераг ракі. Пасядзеўшы некаторы час на прыбярэжным камяні, яна ўзнялася і адляцела ў бок Каложскага парку. Мне ўдалося зрабіць некалькі здымкаў, праўда здалёк, але на іх выразна бачна розніца ў афарбоўцы птушак. Магчыма гэта была проста вельмі светлая морфа, а можа і альбінізм... Можаце параўнаць на павялічаным першым здымку. Дарэчы для мяне гэта ўжо другі выпадак падобнай сустрэчы ў Горадні за апошнія 2 гады.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 25.09.2012 - 18:07
Так, гэта выразны недахоп
Так, гэта выразны недахоп піігменту = леуцызм, тады як альбінізм = поўная яго адсутнасьць.
Выглядае на дарослую птушку. Цікавае назіраньне, ды яшчэ і са здымкамі.