Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімовая лыска

 

Здымак лыскi (Fulica atra) зроблены 9 лютага у Беластоку каля галярэi Бяла, яна была такая самотная - ставы цалкам замерзлi, птушка грэлася на каналiзацыйным люку, амаль не зважаючы на людзей. Нiколi не бачыў, каб такiя птушкi падпускалi так блiзка да cябе людзей. I наогул не бачыу такiх птушак (у нас iх называлi курачкамi) у цэнтры горада.

Аўтар – Уладзімір Краўцевіч

Каментары

Harrier - 23.02.2013 - 13:19

In reply to by Уладзя (госць)

Думаю, што калі не знайдзе адкрытую воду (ці не знайшла яшчэ ў той дзень), то шанцы яе на выжываньне невялікія. Адсутнасьць корму ды і бадзяжныя каты-сабакі могуць хутка яе злапаць - на сушы лыскі не такія ўвішныя, як у вадзе. Да таго ж па сьнезе асабліва не пабегаеш...

Што прымусіла застацца - цікавае пытаньне, на кое я яшчэ не знайшоў адказу ў публікацыях (але можа нехта бачыў?). Хутчэй за ўсё не пасьпела зрабіць дастатковых запасаў тлушчу і дачувала, што не даляціць на месцы зімоўкі. Гэта магло здарыцца па розных прычынах - позьні вывадак, нейкая траўма або генетычнае пашкоджаньне, парушэньне ва ўспрыняцьці працягласьці светлавой часткі сутак, змяншэньне якой і служыць звычайна запускаючым міграцыю механізмам.

У Горадні лыска трымалася сёлета на Нёмане у самым цэнтры, але ў вадзе ля былой прыстані.

Уладзя (госць) - 23.02.2013 - 13:29

In reply to by Harrier

Дзякуй за падрабязнасьці. Будзем спадзявацца на лепшае: дасюль стрывала, стрывае й надалей. З Божай дапамогай і з дапамогай увішна-граматных людзей. Адрытай вады ў Гародні павінна быць болей, чым у Менску.

 Лет 6-7 назад в самый разгар зимы, в г. Бресте на пересечении бульвара Космонавтов и ул. Набережной наблюдал в вечернее время переходящую дорогу лысуху!

Очень тогда удивился!

Справедливости ради отмечу, единственная не замёрзшая полынья тогда была в метрах трёхстах под мостом через реку Мухавец. И там оставались на зимовку и лысухи.