Кралька ў Горадні на Нёмане + VIDEO

        Узровень вады ў Нёмане зараз значна падняўся, прытапіўшы парослыя лазняком берагі. Птушкі карыстаюцца сітуацыяй як могуць.

         Канешне, не гледзячы на затопленнасць, берагі з лазняком ўяўляюць сабой мелкаводдзе, дзе часта трымаюцца кулікі-перавозчыкі. 

         Пералятаючы з галінкі на галінку і не баючыся падлятаць да самай вады у пошуках здабычы тут жа трымаюцца і пячураўкі-ценькаўкі.

         А для кагосьці густы лазняк - надзейная абарона. У адрозненні ад рухавых і непаседлівых пячуравак кралька не спяшыла вылазіць на адкрытую прастору. І каб не пячураўкі, якія прыцягнулі маю увагу, можа б я яе і не заўважыў сярод расліннасці. Яна трымалася ўвесь час каля вялікага куста лазы, які рос амаль ля самага берагу і не адлучалася ад яго далей як на паўметры.

        Час ад часу яна рабіла кароткія вылазкі каб знайсці каля куста якую-небудзь спажыву, але вельмі хутка зноў хавалася сярод густых галінак. За ўвесь час майго назірання (больш як гадзіну) кралька ні разу не пакінула свой надзейны "лазовы шчыт". Птушка асцярожнічала. Пры гэтым яе абсалютна не палохалі качкі-крыжанкі і лыска, якія таксама трымаліся побач з гэтым кустом.

Каментары