Пад час непрацяглай паездкі за птушкамі Палесся, нашай групай у складзе двух беларусаў: Дзяніса Кіцеля і Дзьмітрыя Вінчэўскага і двух брытанцаў: Крыстофера Х’югса (Chris Hughes, Chairman of the University of Derby) і Говарда Браўтана (Howard Broughton, The Rushcliffe Barn Owl Project (RUBOP)) 10 мая на вялікіх разлівах паміж Туравам і в.Крэмна былі адзначаны і сфатаграфаваныя 2 чайканосыя крычкі (Gelochelidon (Sterna) nilotica) – новы для Беларусі від птушак.
Цікава, што калі мы пад час паездкі абмяркоўвалі: які новы для нашай краіны від птушак мог быць неўзабаве адзначаны, Дзяніс Кіцель як раз прапанаваў чайканосую крычку як найбольш імаверны з іх. Менавіта ён і ўбачыў новы від першым: адна з двух крычак прыцягнула яго ўвагу сваёй велічынёй, а потым ужо атрымалася разглядзець абодвух птушак, якія палявалі і адпачывалі вакол нас праз трубы і біноклі.
Пад час палёту абедзьве крычкі добра вылучаліся характарам палёту і аднастайна-белымі сілуэтамі сярод іншых чаек і крычак.
Паездка была арганізаваная Boletas Birdwatching centre.
Напярэдадні, 9 мая, адну з крычак бачыў галандзкі валанцёр АПБ, які знаходзіццаі ў Тураве, але, на жаль, ніякіх доказаў гэта назірання няма.
http://youtu.be/J5fpqabOihA
Месца, дзе былі адзначаныя чайканосыя крычкі:
Калі інфармацыя пра назіранне віду будзе зацверджана Беларускай арніта-фауністычнай камісіяй, чайканосая крычка стане 324-м, ці нават 325-м (калі будзе зацверджана больш ранняе сёлетняе назіранне белабрухага свіргуля ў Мінску) відам нашай арнітафауны.
Чайканосыя крычкі – даволі шырокараспаўсюджаныя птушкі з разарваным арэалам: лакальна гняздуюць у паўднёвай Еўропе (між іншым – ва Ўкраіне на Сівашы), таксама ў Германіі і Даніі, Малай Азіі, на Каўказе, ў паўднёва-заходняй і ўсходняй Азіі, Аўстраліі, месцамі ў паўночнай і заходняй Афрыцы, на атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, некаторых астравах Карыбскага архіпелагу, а таксама рэках і атлантычным узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі.
З 6 падвідаў, якія вылучаюць, у Еўропе сустракаецца толькі намінальны. Чайканосыя крычкі жывуць каланіяльна або асобнымі парамі на пясчаных астравах і марскіх узбярэжжах і азёрах у асяроддзі пашаў, стэпаў, паўпустынь, таксама на рэках і забалочаных тэрыторыях і польдэрах, часам у гарах да 2000 м в.у.м.
Адна з самых вялікіх крычак, якія сустракаюцца ў Еўропе і меншая толькі за крычку-чаграву. Яе размах крылаў – 90-115 см, што роўна або нават больш за чайку-рыбачку (85-110 см). Такія вялікія птушкі харчуюцца пераважна насякомымі, радзей – амфібіямі і дробнымі звярамі.
З 1886 г. (калі была адзначана ўпершыню) і да пачатку нашага стагоддзя ў Польшчы была зарэгістраваная толькі 14 разоў. Пры чым 10 з гэтых рэгістрацый адбыліся з 1978 г. і толькі 2 рэгістрацыі – на Балтыйскім узбярэжжы, ўсе іншыя – ўнутры краіны па 1-3 птушкі.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымкі аўтара і Howard Broughton
На гэтую тэму:
Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !
Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна
Камчацкая чайка ўсё яшчэ ў нас = Slaty-backed Gull Diary 30.12.2012-04.01.2013 + VIDEO
В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
aistok - 12.05.2013 - 22:10
Віншую з новым відам! Толькі
Віншую з новым відам! Толькі цяпер яна не Sterna, а Gelochelidon.
Harrier - 12.05.2013 - 22:17
In reply to Віншую з новым відам! Толькі by aistok
Дзякуй, Алег! Папраўлю
Дзякуй, Алег!
Папраўлю родавую назву.
AV - 12.05.2013 - 23:21
марская крычка, але як і
марская крычка, але як і бакланы і іншыя марскія птушкі імкнецца чамусьці праверыць унутраныя вадаёмы
Falcon - 14.05.2013 - 10:24
Класс! И встречи с куликами
Класс! И встречи с куликами тоже суперские.
Вот только я не в курсе совсем, где чего прорвало и разлилось?
Harrier - 14.05.2013 - 20:22
In reply to Класс! И встречи с куликами by Falcon
Цікава, што адна птушка
Цікава, што адна птушка адзначана ў центральнай Польшчы (ЛоZbiornik Jeziorskoдзкае в-ва) 12-13.05. на водасховішчы Zbiornik Jeziorsko.
Владимир (госць) - 20.05.2013 - 16:33
In reply to Класс! И встречи с куликами by Falcon
Прорвало дамбу между д.
Harrier - 20.05.2013 - 19:23
In reply to Прорвало дамбу между д. by Владимир (госць)
Ваша версія падобна на
Ваша версія падобна на праўду. Цікава, што новы кавалак узноўленай дамбы насыпалі, выкарыстоўваючы будаўнічае смецце, зямлю і ... гной ад свінак ці кароваў.
Harrier - 21.05.2013 - 13:07
In reply to Ваша версія падобна на by Harrier
Новы від "заўважылі"
Новы від "заўважылі" СМІ:
http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=13852#.UZtMxaK8CjN
http://nn.by/?c=ar&i=109935&c2
Pavel Pinchuk - 15.08.2013 - 02:36
In reply to Прорвало дамбу между д. by Владимир (госць)
Давно не заходил на сайт.
Давно не заходил на сайт. Версия про самоподрыв дамбы мелиораторами типично белорусская.
Я был на месте прорыва через пару часов после него. Действительно вода во время сильного ливня попала в бобровую нору. А дальше дело техники. Бобрами эта дамба довольно сильно изрыта. Так что не надо хотя бы тут искать врагов.
П.с. Закончилось "эльдорадо" как и положено - все распахали и посадили кукурузу. Успех гнездования нулевой. Кроме того, по меньшей мере 5 больших веретенниокв разбились о провода (нашли 2 живых птиц с неправильно сросшимся крылом и 3 трупа).
Harrier - 15.08.2013 - 12:55
In reply to Давно не заходил на сайт. by Pavel Pinchuk
Сумна, канешне, што
Сумна, канешне, што скончылася "как і положено". Аднак для мяне гэты прарыў яшчэ раз паказаў, якія вялізарныя магчымасці і патэнцыял мае для птушак Тураў і наваколле. Нават калі вада вышэй звычайнага і месцаў для гнездавання на балонні няма.
А тэорыі пра "падрыўную дзейнасць" тых, хто насамрэч павінен ёй супрацьстаяць і сапраўды, тыпова беларускія. Бо заснаваны на папярэднім шматгадовым досведзе ўзаемадзеянняў людзей і ўлады - мала хто ўжо верыць у "афіцыйныя версіі". І гэта хутчэй добра, чым кепска.