Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"А, большие белые птицы. Вам Хорошо!..."

29.07.2013 - 23:53 | 7ko

23.07.2013г. Логойский р-н, Семко С.С.

Выводок больших белых цапель (Egretta alba) греется на солнце. 

Каментары

7ko - 30.07.2013 - 09:18

In reply to by Ананім (госць)

 На жаль, па тэхнічных умовах не магчыма размяшчэнне здымкаў памерам больш за 500 kb, таму і якасць не вельмі добрая. 

Наконт назвы, прашу прабачэння - напэўна не ўсе памятаюць з дзяцінства казку пра маленькую птушачку, якая зайздросціла вялікім моцным птушкам. У назве вытрымка з слоў гэтай птушачкі: "А, большие белые птицы. Вам Хорошо! Вы сильные, на Юг полетите... А я ма-а-а-ленькая...."

 А чаму Вы рашылі, што гэта вывадак? Звычайна ў нас шмат дарослых ВБЧ не гняздуюць і збіраюцца групамі нават да некалькіх дзесяткаў птушак.

Наконт якасці - думаю, што справа ўсё ж не ў памеры здымкаў... Гэты яўна перасветлены і закантрастны, таму чаплі атрымалміся амаль беламі плямамі.

 Я так вырашыў таму, што чацвертая чапля, якая знаходзілаяся адасоблена, недалека побач , узляцела адразу, як толькі заўважыла маё набліжэнне, яе "взмах белого крыла" я і паспрабаваў сфатаграфаваць. Астатнія тры толькі зрэдку выцягвалі шыі, заўважаючы чарговы мой рух. Яны дазволілі ў адкрытую падысці для фотаздымкі на адлегласць каля 40 м, а пасля майго сыходу засталіся на месцы.

Цяпер зразумела - кантраст можна адрэдагаваць... Не судзіце строга, я толькі фатограф-пачатковец і карыстаюся кампакт-камерай, таму не заўседы ўсе атрымліваецца так, як трэба.

 Сяргей, гэта яшчэ нічога не даказвае пра вывадак. Хутчэй за ўсё, што адна з чапляў больш асцярожная, чым іншыя.

Наконт фатаздымкаў - вучыцца ніколі не позна, ні пачаткоўцам, ні ветэранам. Фатаграфаванне птушак - напэўна, самы высокі пілатаж у здымках прыроды. Таму тут тым больш трэба пастаянна вучыцца - і асаблівасцям  паводзін розных відаў, і фотасправе. Галоўнае, што ў Вас ёсць жаданне гэта рабіць, таму паступова будзе атрымлівацца больш і лепш.

 Так-то яно так, але у нашых мясцiнах звычайная шэрая чапля зрядку падпускае да сябе блiжэй чым на 100 крокаў, а тут такая асцярожная птушка... Мне здалося, што разглядалі яны мяне, як нейкае невядомае стварэнне, так паводяць сябе маленькія ластаўкі, упершыню пакідаючы гняздо. 

 За забойства шэрых чапляў і вялікіх бакланаў у нас рыбгасы прэміі выплочваюць. Часам пад стрэлы трапляюць і вялікія белыя чаплі, але, магчыма, некаторыя не маюць такога досведу і падпускаюць чалавека бліжэй.