Амурскія сокалы-шулёнкі (Falco amurensis) сталі знакамітымі год таму з-за вельмі сумнай падзеі – ў індыйскім штаце Нагалэнд адкрылася катастрафічная штогадовая здабыча мясцовым насельніцтвам сотняў тысяч гэтых птушак пад час восеньскай міграцыі віду. Дзякуючы тэрміновым мерам, У НАГАЛЭНДЗЕ БОЛЬШ НЕ ЗАБІВАЮЦЬ АМУРСКІХ СОКАЛАЎ-ШУЛЁНКАЎ + VIDEO.. А нядаўна стала больш вядома пра той маршрут, які гэтыя невялікія сокалы выкарыстоўваюць для дасягнення месцаў зімоўкі.
Дзякуючы спадарожнікавым перадатчыкам, якія былі прымацаваныя да трох птушак у Нагалэндзе венгерскімі даследчыкамі з арганізацыі MME (партнёра BirdLife у Венгрыі) і прадстаўнікамі Бонскай Канвенцыі па мігрыруючым відам, атрымалася праліць больш святла на іх здзіўляючае падарожжа ў Паўднёвую Афрыку.
Пасля працяглага прыпынку ў Нагалэндзе, птушкі праляцелі праз Бенгальскі заліў у Цэнтральную Індыю. А потым адбыўся бесперапынны пералёт над Індыйскім акіянам, які адпавядае маршруту міграцыі стракозаў з Індыйскага паўвострава ва Ўсходнюю Афрыку. Пасля дасягнення сакаламі сушы, яны павярнулі на поўдзень і дасягнулі Паўднёвай Афрыкі, дзе, напэўна, і правядуць зімовы час.
Паводле www.birdlife.org (тэкст і мапа) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.byМіграцыя сокалаў над Нагалэндам. Здымкі www.conservationindia.org
На гэтую тэму:
У НАГАЛЭНДЗЕ БОЛЬШ НЕ ЗАБІВАЮЦЬ АМУРСКІХ СОКАЛАЎ-ШУЛЁНКАЎ + VIDEO
Адкрыты самы доўгі міграцыйны шлях насякомых, які звязаны з міграцыяй птушак
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
77 (госць) - 12.01.2014 - 15:50
тутака апісаны іншы выпадак,
Уладзя (госць) - 29.01.2014 - 10:12
Цікавыя ілюстрацыі. Дзякуй.