“Мова Нанова” ў панядзелак пра птушак у Гродна

 Бясплатныя модныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова" запрашаюць усіх цікаўных на сваю чарговую сустрэчу ў Гродна, якая будзе прысвечана птушкам і пачнецца ў панядзелак, 7 красавіка, а 19 гадзіне

УВАГА! Гэты занятак адбудзецца па новым адрасе: Будзёнага, 48а-63. Для таго, каб трапіць туды, трэба зайсці на першы паверх будынку (які знаходзіца зправа ад Польскага консульства) і прыкладна ў цэнтры перайсці праз пазначаныя дзверы ў іншы корпус будынку. Памяшканне 63 знаходзіцца насупраць пераходу.

 

Тема занятку: "Птушкі". Запрошаны госць - Дзьмітры Вінчэўскі, арнітолаг і бёдуотчар, рэдактар сайту "Птушкі штодня" (www.birdwatch.by ), намеснік Старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Таксама ў госці завітае Суполка Традыцыйных Культур. Да занятку узгадайце, калі ласка, якіх птушак Беларусі вы ведаеце, якія з іх ёсць у Гродне? 

 

Хто з'яўляецца заснавальнікам арнітолагіі ў Свеце і ў Беларусі? Хто такія бёдуотчары і чаму першым беларускім бёдуотчарам можна лічыць князя Мікалая Радзівіла "Сіротку"? Колькі відаў птушак адзначана ў Беларусі і колькі ў Свеце? Як іх вывучалі раней і што змянілася ў апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы развіццю разнастайных тэхналогій?

 

Дзе і як можна штодня даведвацца пра навіны і цікавыя сустрэчыз птушкамі Беларусі і не толькі? Як далучыцца да гарадзенскіх бёдуотчараў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем разам з Вамі пад час сустрэчы.

 

Акрамя гэтага, можна будзе набыць палявыя вызначальнікі на беларускай мове "Птушкі Еўропы" (Варшава, ПВН- 2000), якія дазваляюць з дапамогай каляровых табліц з малюнкамі і падрабязных апісанняў вызначыць амаль 600 відаў птушак.

 

  Гарадзенская суполка “Мова Нанова” у сацсетках:

https://www.facebook.com/movananovaharodnia

https://vk.com/mova_nanova_harodnia

   На гэтую тэму: МОВА НАНОВА: МОДНЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ГЭТЫ ПАНЯДЗЕЛАК ПРА ПТУШАК

Колькі год кальцаванню птушак?

   

Comments

 З-за таго, што стараліся і арганізатары, і ўдзельнікі, на мой погляд, атрымалася цікава і карысна. Было 50-60 чалавек усіх узроставых груп, некаторым не хапіла месцаў сядзець. Купілі 4 вызначальнікі "Птушкі Еўропы", камандзе-пераможцы ў вызначэнні (самых звычайных відаў) птушак былі ўручаны нататнікі ад нашага сайту, налепкі ад АПБ і Жывой вясны.