Бясплатныя модныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова" запрашаюць усіх цікаўных на сваю чарговую сустрэчу ў Гродна, якая будзе прысвечана птушкам і пачнецца ў панядзелак, 7 красавіка, а 19 гадзіне.
УВАГА! Гэты занятак адбудзецца па новым адрасе: Будзёнага, 48а-63. Для таго, каб трапіць туды, трэба зайсці на першы паверх будынку (які знаходзіца зправа ад Польскага консульства) і прыкладна ў цэнтры перайсці праз пазначаныя дзверы ў іншы корпус будынку. Памяшканне 63 знаходзіцца насупраць пераходу.Тема занятку: "Птушкі". Запрошаны госць - Дзьмітры Вінчэўскі, арнітолаг і бёдуотчар, рэдактар сайту "Птушкі штодня" (www.birdwatch.by ), намеснік Старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Таксама ў госці завітае Суполка Традыцыйных Культур. Да занятку узгадайце, калі ласка, якіх птушак Беларусі вы ведаеце, якія з іх ёсць у Гродне?
Хто з'яўляецца заснавальнікам арнітолагіі ў Свеце і ў Беларусі? Хто такія бёдуотчары і чаму першым беларускім бёдуотчарам можна лічыць князя Мікалая Радзівіла "Сіротку"? Колькі відаў птушак адзначана ў Беларусі і колькі ў Свеце? Як іх вывучалі раней і што змянілася ў апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы развіццю разнастайных тэхналогій?
Дзе і як можна штодня даведвацца пра навіны і цікавыя сустрэчыз птушкамі Беларусі і не толькі? Як далучыцца да гарадзенскіх бёдуотчараў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем разам з Вамі пад час сустрэчы.
Акрамя гэтага, можна будзе набыць палявыя вызначальнікі на беларускай мове "Птушкі Еўропы" (Варшава, ПВН- 2000), якія дазваляюць з дапамогай каляровых табліц з малюнкамі і падрабязных апісанняў вызначыць амаль 600 відаў птушак.
Гарадзенская суполка “Мова Нанова” у сацсетках:
https://www.facebook.com/movananovaharodnia
https://vk.com/mova_nanova_harodnia
На гэтую тэму: МОВА НАНОВА: МОДНЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ГЭТЫ ПАНЯДЗЕЛАК ПРА ПТУШАК- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Проніч - 08.04.2014 - 01:19
Добрая задума. Посьпехаў.
Добрая задума. Посьпехаў.
Ананім (госць) - 08.04.2014 - 10:35
цікава як прайшлі заняткі? ав
Harrier - 08.04.2014 - 22:17
In reply to цікава як прайшлі заняткі? ав by Ананім (госць)
З-за таго, што стараліся і
З-за таго, што стараліся і арганізатары, і ўдзельнікі, на мой погляд, атрымалася цікава і карысна. Было 50-60 чалавек усіх узроставых груп, некаторым не хапіла месцаў сядзець. Купілі 4 вызначальнікі "Птушкі Еўропы", камандзе-пераможцы ў вызначэнні (самых звычайных відаў) птушак былі ўручаны нататнікі ад нашага сайту, налепкі ад АПБ і Жывой вясны.
Harrier - 08.04.2014 - 22:25
In reply to З-за таго, што стараліся і by Harrier
Троху фотак ёсць
Троху фотак ёсць тут:
http://www.racyja.com/index.php?id=103&zoom=23448#.U0UuCah_v44
Harrier - 09.04.2014 - 11:21
In reply to Троху фотак ёсць by Harrier
А вось яшчэ фоткі і відэа з
А вось яшчэ фоткі і відэа з занятку.
svetlana vranova - 11.04.2014 - 04:18
In reply to А вось яшчэ фоткі і відэа з by Harrier
А яшчэ і тут відэа
А яшчэ і тут відэа https://www.youtube.com/watch?v=uPx4h-2fEvc :-)
biot - 13.04.2014 - 08:30
In reply to Добрая задума. Посьпехаў. by Проніч
Дзима, а яшчэ есць
Дзима, а яшчэ есць вызначальники? У мяне есць чалавек, яки хоча набыць сабе.
Harrier - 13.04.2014 - 16:51
In reply to Дзима, а яшчэ есць by biot
Ёсць, магу пераслаць па
Ёсць, магу пераслаць па пошце.