WorldBirdwatch 03-04.10.2009 у Горадні: папярэднія вынікі (відэа)

   03-10-2009 Горадня, парк імя Ж-Э.Жылібера. з 12.00 да 15.15. На пляцоўцы былі 154 чалавекі + мы, арганізатары: Дзьмітры і Алена Вінчэўскія, Яўген Сліж і Дзяніс Табуноў – разам 159 чалавек.


Адзначаныя пад час назіраньняў віды птушак (10) і іх колькасьць:
Сарока – 1
Шпак – 12
Сірыйскі дзяцел -1
Качка-крыжанка – 12
Сойка -21
Сініца вялікая – 20
Верабей дамовы -2
Верабей палявы – 7
Шызы голуб – 15
Шэрая варона – 2

04-10-2009, Горадня – ачышчальныя сажалкі Азота ля в.Беражаны, 10.00- 13.30. Удзельнічалі 32 чалавекі. Адзначаныя віды (39) і іх колькасьць:
Чорнагаловы шчыгел – 96
Зелянушка – 61
Вялікая сініца – 34
Берасьцянка – 204
Дрозд-піскун – 5
Стрынатка-чаротаўка – 26
Крумкач-4
Гарадзкія ластаўкі – 3
Сіняя сініца – 3
Вялікая белая чапля – 23
Шэрая чапля – 46
Качка-крыжанка – 200
Канюх-мышалоў – 6
Пячураўка-ценькаўка – 1
Вялікі баклан – 1
Лыска – 11
Малая коўра – 17
Чыж – 100
Сойка – 23
Шуляк-карагольчык – 1
Шпак – 18
Махнатаногі канюк – 1
Качка-чырка – 4
Бугай – 1
Палявы жаўрук – 2
Кнігаўка – 40
Кулік-перавозчык -1
Вясковая ластаўка – 1
Вялікі голуб – 4
Сініца-рэмез – 3
Чонры дрозд – 2
Дрозд-спявун – 1
Сівая сініца -1
Канаплянка – 1
Вялікі дзяцел – 1
Вялікі грычун – 1
Вялікі кіркун – 1
Гусі сп. – 7
Звычайная стрынатка – 1

Дзякуем усім, хто знайшоў час і дапамог пад час правядзеньня Дзён назіраньня. Асаблівая падзяка Віталію Гуменнаму – ён “узяў на сябе” групу самых малодшых бёдуотчараў. На сажалках нас здымала ОНТ. Першы раз абяцалі паказаць у 16.00.
 

Каментары

в натуре, молодцы все, кто причастен к организации и проведению мероприятия. лично мне и лене всё в очередной раз очень понравилось. видео- зэр гут!

харриер, киолк и др.- спасибо!!!

только вот зря результаты суммировали- ББЦ было 16, а СЦ не более 35.

Найбольш паказальнай, напэўна, можа быць размова аднаго з гімназістаў з маёй Аленай. Ён на пры канцы спытаў: а калі ў наступны раз паедзем? На што Алена адказала: праз год. Як праз год, здзівіўся ён. Я магу ездзіць кожную нядзелю, бо за добрыя адзнакі ў гімназіі ў мяне штотыдзень ад бацькоў ёсьць 10 тысяч /неабходных на паездку/.

Так што больш экскурсій малых і вялікіх, і можа хаця б школьнікі да нас пацягнуцца:)

падарожнік (госць) - 06.10.2009 - 22:40

In reply to by Peregrinus

Гродно - молодцы!!!! Репортаж вообще нужно кореспондентам на занятиях показывать - что б знали как работать надо!

Harrier - 07.10.2009 - 15:17

In reply to by падарожнік (госць)

Афіцыйныя вынікі з агульнай табліцай для ўсіх відаў тут:

http://www.ptushki.org/news/svishe_dvuh_tisyach_zhitelej_belarusi_nablyudali_za_osennej_migr/

АV (госць) - 08.10.2009 - 11:32

не знаю откуда взялась информация про 35 стран-участниц, в таблице можно увидеть 29, они участвовали в акции по быстрому сбору информации, а всего участвовали 36 стран. Досадно также, что Бёдлайф и голландцы никак не упомянуты, вроде бы как они и непричем получается...