На выходных у Польшчы адзначаны новы для краіны від птушак

У мінулую нядзелю, 5 кастрычніка, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў месцовасці Dąbkowice (Заходнепаморскае ваяводзтва) польскія арнітолагі злапалі і акальцавалі новы для краіны від птушак – жоўтабровую стрынатку (Emberiza chrysophrys).

Маладая птушка трапіла ў арніталагічную сетку пад час адловаў мігрантаў, якія ляцяць уздоўж марскога ўзбярэжжа. Гэта 11 рэгістрацыя віду для заогеаграфічнага рэгіёну Заходняя Палеарктыка. Першая адбылася яшчэ ў 1966 годзе ў Бельгіі, затым птушка адзначалася ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах і Швецыі.

Жоўтабровая стрынатка насяляе усходнесібірскую тайгу і звычайна зімуе ў Цэнтральным і Паўднёвым Кітае.

Калі рэгістрацыя віду будзе зацверджана Польскай фауністычнай камісіяй, від стане 450-ым (?) для краіны.

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.birdskoreablog.com 

ТУТ можна паглядзець, як назіралі за першай жоўтабровай стрынаткай у Швецыі

 

 

На гэтую тэму:

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў

 

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

 

Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў

 

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ПЯЧУРАЎКА-ЗАРНІЧКА – АДЛЯЦЕЎ З УЛАСНЫМ КАЛЬЦОМ

 

Comments

biot1 (госць) - 09.10.2014 - 10:03

Калі пачнем лавіць больш вераб'іных пад час міграцыі, то нас чакае яшчэ шмат адкрыццяў! Паглядзеў па мапам. Адзін з найбольш верагодных відаў - індыйская чаротаўка. Магчыма, нават, что і гняздавацца ў нас можа.

Згодны, што наперадзе ў Беларусі шмат новых відаў. У параўнанні з Польшай, дзе прыкладна 4500-5000 кваліфікаваных назіральнікаў (бёдуотчараў і арнітолагаў), у нас такіх добра, калі 100. Гэта адзін  з галоўных фактараў (не забываючы, што такія суаадносіны склаліся параўнальна даўно), чаму  розніца ў Спісе такая велізарная (323+5 vs 450).

Думаю, што за вылічэннем горных і тыпова марскіх відаў птушак, шанцы якіх заляцець да нас мінімальныя, відаў 400 пры падобнай колькасці назіральнікаў у нас павінна было б ужо быць.

Таму - ўсё яшчэ наперадзе. Будзем вучыцца і назіраць разам!