Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся

Пазаўчора ў цэнтры Горадні перад старым мастом = у самым цэнтры я заўважыў тройку вялікіх савукоў, якія адпачывалі на маім беразе ракі, і стаў паволі да іх падыходзіць.

Праз некалькі секундаў качкі ўбачылі мяне, сышлі ў ваду, аднак паплылі не ад мяне, а ў мой бок і я стаў здымаць іх.

Зрабіўшы некалькі здымкаў, я вярнуўся дадому і стаў іх праглядаць, выдаляючы (зусім) нярэзкія.

І тут аказалася, што ў адзін з двух самцоў нешта трымае ў дзюбе:

Выглядала гэта "нешта" як недаедзеная нага жабы, нават пры большым павелічэнні:

Вядома, што акрамя рыбы, савукі (з задавальненнем?) ядуць і жаб, якіх без праблем здольныя знайсці і падняць з дна ракі. Але чаму гэты самец не даеў жабу?

Я стаў праглядаць наступныя здымкі. І вось што аказалася:

Гэта была не нага жабы. І нават не нешта іншае ядомае. А кавалак сплеценай з вяроўкі сеткі!

Дзе і як заблытаўся, ці хутчэй зачапіўся дзюбай з мноствам зубчыкаў вялікі савук, застаецца невядомым.

Але тое, што змог вырвацца, хутчэй за ўсё і выратавала яму жыццё. НУ І ТОЕ, НАПЭЎНА, ШТО СЕТКА БЫЛА З ВЯРОЎКІ, а не пластыкавых нітак-лесак, якія амаль паўсюдна выкарыстоўваюць браканьеры ў нас.

Хутчэй за ўсё такі "абгрызак" сеткі асабліва яму не перашкаджае і наўрацці здольны прывесці да смерці птушкі.

Але дзякуючы ёй ён ператварыўся за некалькі секунд у маіх вачах з гурмана-жабаеда ў ахвяру чалавека.

 

Каментары

Можа і праглочаны - я пра гэта не падумаў.

Але тады як гэта магло здарыцца? - спрабаваў выхапіць рыбу з сеткі і так парваў яе, частку заглынуўшы?