Нетрадыцыйнае апісанне аманскай савы і сапраўды прывяло да адкрыцця новага віду

Скрытная сава, адкрытая Магнусам Робам (Magnus Robb) і камандай з Sound Approach у 2013 годзе ў Амане змагла пацвердзіць асобны відавы статус дзякуючы генетычным даследаванням. Адначасова аказалася, што яе арэал заходзіць нават у Іран. 

Каб птушка такіх параўнальна вялікіх памераў пазбягала апісання ажно да нашых дзён вельмі незвычайна, таму гэта забяспечыла экстраардынарнасць яе адкрыцця ў Заходняй Палеарктыцы. Аднак тое, што від быў апісаны як новы для навукі толькі па запісах голасу і фотаздымках, многімі было прынята як радыкальная і контраверсійная падзея.  

Калі іншая група даследчыкаў правярала музейныя калекцыі блізкага віду Strix butleri (тады вядомага як кугакаўка Х’юма Hume's Owl), яны западозрылі, што самая першая “тыпалагічная” скурка гэтай савы, якая адрозніваецца ад іншых і ёсць фактычна прадстаўніком новаадкрытага толькі па ўскосных звестках віду т.зв. аманскай савы 'Omani Owl'. “Тыпалагічны эксзэмпляр” для біялагічнай класіфікацыі з’яўляецца тым, па чым новы для навукі від апісваецца і называецца. Таму ўсе іншыя даступныя даследчыкам скуркі соваў былі параўнаныя з нетыповай першай і былі прызнаныя іншым відам, адрозным таксама генетычна, і названыя S. hadorami. Тым не менш, ДНК першапачаткова апісаных у прыродзе як аманская сава (S. omanensis) птушак ніхто не правяраў. 

Сёлета Магнус Роб з калегамі вярнуўся ў горы Аману, дзе ім атрымалася злапаць і ўзяць генетычны матэрыял ад мясцовай савы з дазволу міністэрства навакольнага асяроддзя і клімату гэтай краіны ў рамках супольнага праекту з Environment Society of Oman і BirdLife International. Аналіз ДНК паказаў, што аманская сава – гэта S. butleri,  другі ж блізкі від соваў, таксама распаўсюджаны на Блізкім Усходзе – гэта нядаўна названая і нашмат больш вядомая пустынная кугакаўка Desert Owl (S hadorami), да гэтага называная кугакаўкай Х’юма. 

Такім чынам аказалася, што калі Магнус пачуў у 2013 годзке ў Амане голас невядомай савы, ён фактычна пераадкрыў від, папярэдне вядомы толькі па адной закалекцыянаванай 135 год таму скурцы, якая захоўвалася ў Музеі прыроды ў Трынгу (Natural History Museum (Tring, Вялікабрытанія). 

Новы артыкул таксама апісвае вынікі генетычнага аналізу загадкавай савы, якую атрымалася злапаць у студзені 2015 г. ў мясцовасці Mashhad у паўночна-усходнім Іране. Барак Мусаві (Babak Musavi) і Алі Хані (Ali Khani) узялі яе пёры для аналізу ДНК. Яна аказалася аманскай савой, упершыню зарэгістраванай дакладна па-за Аравійскім паўвостравам на адлегласці больш за тысячу км ад месца пераадкрыцця ў 2013 г.  

Вынікі комплекснай працы арнітолагаў яшчэ раз пацвердзілі, што совы застаюцца цікавымі аб’ектамі для вывучэння. Пра гэта распавядае і нядаўна апублікавная кніга галоўнага аўтара артыкулу Магнуса Роба пад назвай “Неадкрытыя совы” (Undiscovered Owls), дзе ён дэталёва апісвае свае прыгоды з гэтай групай птушак. 

Крыніца:

 Robb, M S, Sangster, G, Aliabadian, M, van den Berg, A B, Constantine, M, Irestedt, M, Khani, A, Musavi, S B, Nunes, J M, Sarrouf Willson, M, and Walsh, A J. 2015. The rediscovery of Strix butleri (Hume, 1878) in Oman and Iran, with molecular resolution of the identity of Strix omanensis Robb, van den Berg and Constantine, 2013doi: http://dx.doi.org/10.1101/025122

 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Фота з www.novataxa.blogspot.com

 

На гэтую тэму:

Таксанамічны статус пустынных соваў разблытаны?

АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА

НА НАШЫХ ВАЧАХ АДАСАБЛЯЕЦЦА БРЫТАНСКІ ПАДВІД ШЭРАЙ КУГАКАЎКІ

Простыя складаныя ўзаемасувязі: совы і палёўкі

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

Comments