Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Клікуны круглы год

Дакументацыйны здымак, які можна двума клікамі павялічыць да 2000 пікселяў.

Лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) любяць і выкарыстоўваюць нізіннае балота Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач") круглы год. Вясной на балоце адпачываюць і харчуюцца пад сотню птушак. У апошнія гады тут паспяхова гняздуюць дзьве пары. А ўвосень і ўзімку - калі на балоце ёсць незамёрзлыя кавалкі  - тут збіраюцца на начлег таксама дзесяткі гэтых прыгожых і крыклівых птушак.

Тры тыдні штонядзелю мы вяртаемся з нашых экскурсій на птушак менавіта праз балота і штораз назіраем дзіўную карціну збору клікуноў на балоце нанач: амаль у прыцемках падлятаюць і сядаюць побач з іншымі ўсё новыя і новыя птушкі, старыя сустракаюць іх гучнымі крыкамі, новапрыляцелыя не менш гучна адгукаюцца...

У мінулую нядзелю тут сабраліся 124 птушкі! Здымак зроблены ў прыцемках.

29-11-2015.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

У прынцыпе маглі, але з таго, што я бачыў у трубу ў прыцемках, малых сярод іх не было. 

Таксама стараўся вызначыць усіх лебедзяў на палях (нарэшце адзначылі 5 шыпуноў на азімых, але яны трымаліся асобна). Таксама пакуль малых не ўбачыў сярод клікуноў.