Нашаму акадэміку-арнітолагу – 60!

 

Віншуем Міхаіла Яфімавіча Нікіфарава, ганаровага генеральнага дырэктара ДзНВА «НПЦ НАН Беларусі па біяресурсах», акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі, ганаровага сябра АПБ, з круглай датай і жадаем новых вяршынь у вывучэнні і ахове птушак, навуковых даследаваннях і кіраванні імі, яшчэ больш годных вучняў-паслядоўнікаў.

М.Я.Нікіфараў нарадзіўся 21 студзеня 1956 г. у м. Наваельня (Дзятлаўскі раён Гарадзеншчыны). Дзіцячыя гады прайшлі ў г.п. Кіраўск, што на Магілёўшчыне. Ва ўзросце 10 гадоў разам з бацькамі пераехаў у п.Ждановічы пад Мінскам, дзе і скончыў сярэднюю школу.  

Яшчэ пад час вучобы, ў 5-м класе задумаў і стварыў свой першы рукапісны вызначальнік птушак. Многае з задуманага ў школьныя і студэнцкія гады атрымалася здзейсніць у выглядзе ўнікальнага для свайго часу выдання «Птицы Белоруссии: справочник-определитель гнезд и яиц» (Мінск: “Выш. школа” - 1989, напісаным у суаўтарстве з Б.В.Ямінскім і Л.П.Шкляровым), у якім быў сабраны багаты фактычны і ілюстратыўны матэрыял па гнездаванню, статусу, месцам пражывання, гнёздам і кладкам птушак Беларусі. А ўжо праз 10 год па яго ініцыятыве і падтрымцы Міністэрства навакольнага асяроддзя Даніі пачалася праца над перакладам з польскай першага для нашай краіны палявога вызначальніка птушак, якая паспяхова скончылася выданнем “Птушак Еўропы” (Варшава: ПВН – 2000), з якім пачынаюць свой шлях у сур'ёзныя назіранні птушак усе беларускія бёдуотчары...

У 1978 г. скончаны біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту з атрыманнем спецыяльнасці “заолаг”. Аднак працоўную біяграфію Міхаіл Яфімавіч пачаў раней, яшчэ пад час вучобы на апошнім курсе ўніверсітэту ў Аддзеле заалогіі і паразіталогіі АН БССР (пазней - Інстытут заалогіі АН БССР). З Інстытутам заалогіі звязаны асноўныя дасягненні М.Я.Нікіфарава, тут ён прайшоў усе прыступкі-пасады: ад старэйшага лабаранта да дырэктара. У 1988 г. паспяхова абаронена кандыдацкая дысэртацыя ў Заалагічным інстытуце РАН, прысвечаная розным аспектам экалогіі і біялогіі шэрай курапаткі ў Беларусі. З 1989 – навуковы, а з 1992 – старэйшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі, з 1992 – в.а. навуковага сакратара інстытуту, з 1995 – намеснік дырэктара па навуковай працы. З 2002 г. Міхаілі Яфімавіч дырэктар Інстытутут заалогіі НАН Беларусі, а з 2008 – генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «НПЦ НАН Беларусі па біяресурсах». Доктарскую дысертацыю па біялогіі па тэме фармавання і структуры арнітафауны Беларусі ў галацэне абараніў у 2006 г. У 2008 г. М.Я. Нікіфіраву прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «біялогія». У 2009 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2014 г. – акадэмікам НАН Беларусі. З верасня 2014 г. Міхаіл Яфімавіч працуе акадэмікам-сакратаром Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

М.Я. Нікіфараў мае 216 навуковых публікацый, падрыхтаваў 8 кандыдатаў біялагічных навук. За поспехі ў прафесійнай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці ён шмат разоў узнагароджваўся.

Міхаіл Яфімавіч быў адным з заснавальнікаў Беларускага арніталагічнага таварыства і яго прэзідэнтам, а таксама першым прэзідэнтам “Аховы птушак Беларусі” (АПБ).

 

Сябры і калегі

 

Comments

Биография Михаила Ефимовича схожа с биографиями тех, кто с детства безгранично и преданно влюблен в природу, кто любит диких животных, кто изучает их, и посвящает потом им всю свою жизнь. Желаю Михаилу Ефимовичу, главное – отличного здоровья, благополучие и долгих лет плодотворной научной деятельности на благо нашей орнитологии. С уважением, Владимир.

Спасибо Harrier, прочитал с большим интересом. Насыщенная и увлекательная биография - хороший пример для будущих биологов. С уважением, Владимир.