Большасць орнітолагаў ныюць, калі заканчваецца гнездавы сезон і стараюцца нейкім чынам перачакаць зіму і дачакацца вясны. Аднак ёсць і выключэнні – гэта тыя з іх, якія цешацца з надыходу зімы, таму што гэта іх галоўны сезон назіранняў. Я адношуся менавіта да такіх “вар’ятаў”. Бо менавіта ўзімку можна радавацца назіранням тысячных груп маіх улюбёных каркаючых чорных сяброў...
Цэнтральнаеўрапейскія гракі і каўкі адносяцца да часткова мігрыруючых птушак. Частка птушак штовосень мігрыруе на некалькі сотняў кіламетраў з месцаў гнездавання на паўднёвы захад на месцы зімоўкі. Напрыклад, нашы чэшскія зімуюць у Францыі і Германіі.
Куды ляцяць нашыя гракі
У краінах з вялікімі гняздуючымі папуляцыямі гэтых відаў (як у Польшчы ці Беларусі), зімуючыя птушкі не кідаюцца ў вочы, таму што шматлікія мясцовыя птушкі мяняюцца таксама шматлікімі прылятаючымі на зімоўку і адрозніць іх цяжка.
Цалкам іншая сітуацыя ў Чэхіі. Ў нас каўкі і гракі - параўнальна рэдкія віды птушак: на ўсю краіну гняздуе толькі каля 3-4 тысяч пар гракоў і 10-20 тысяч пар кавак. І калі каўкі гняздуюць у многіх гарадах (хаця ў большасці з іх іх лічба не перакрочвае 10-50 пар), гракі гняздуюць толькі ў некалькіх гарадах. Таму для большай часткі тэрыторыі Чэхіі летам назіранні гракоў краіне адносяць да цікавых рэгістрацый.
Месцы гнездавання гракоў у Чэхіі (маленькія кропкі - магчымыя месцы гнездавання, сярэднія - хутчэй за ўсё гняздуе, буйныя - дакладна вядомыя месцы гнездавання). Дыяграма, колькасць гняздуючых гракоў падчас 3-ох перыядаў картаграфіравання птушак у Чэшскай Рэспубліцы (1973-1977, 1985-1989, 2001-2003).
У палове кастрычніка адбываецца драматычная змена – да нас прылятаюць вялізарныя зграі птушак з Расіі, Беларусі, Літвы і паўночнай Польшчы. Чорныя птушкі апаноўваюць усе адпаведныя месцы ў нізінах і на сярэдняй вышыні. Па ацэнках штозіму ў Чэшскай рэспубліцы зімуюць агулам каля 450 тысяч кавак і гракоў!
Адкуль гракі прылятаюць да нас.
У зімовыя дні можна назіраць большыя ці меншыя групы кавак і гракоў амаль паўсюдна. Галоўным чынам у гарадах, на палетках, на звалках смецця. Іх няма толькі на вышынях, большых 500 м над узроўнем мора.
Месцы, дзе былі адзначаны гракі падчас зімовага картаграфіравання птушак у 1982-1985 гг., зверху пададзены месцы гнездавання.
Адной з самых цікавых рысаў многіх крумкачовых птушак ёсць супольныя начлегі. Зімуючыя каўкі і гракі таксама начуюць разам у вялікай колькасці.
І калі ў светлую частку сутак чорных птушак можна сустрэць амаль паўсюдна, то супольных месцаў начлегу ў Чэхіі вельмі мала – толькі каля 15, і ўсе яны ляжаць у нізінах.
Месцы, дзе гракі збіраюцца на начлег.
Дзень за днём, раніца за раніцай, вечар за вечарам сотні тысяч птушак лятаюць туды і назад: раніцай разлятаючыся па ўсёй краіне ў пошуках ежы, а штовечар вяртаюцца на адно з месцаў калектыўнага начлегу. Даследаванні з выкарыстаннем перадатчыкаў паказалі, што розныя птушкі лятаюць на розную адлегласць: ад некалькі сотняў метраў ад месца начлегу да 50 км.
Што яшчэ можа жадаць для сябе чалавек, які займаецца вывучэннем кавак і гракоў, калі не жыць у такім горадзе, дзе гняздуюць абодва гэтыя віды і дзе ў дадатак узімку знаходзіцца адно з 15 для ўсёй Чэхіі месца супольнага іх начлегу?!
Я маю шчасце жыць дакладна ў адным з такіх гарадоў: у маіх Пардубіцах (Pardubice Loc: 50°2'20.543"N, 15°46'34.791"E) гняздуюць 180-250 пар гракоў i 200-250 пар кавак – для нашай краіны гэта сапраўды прыемнае выключэнне. Акрамя гэтага, ужо на працягу некалькіх апошніх год непасрэдна ў цэнтры гораду знаходзіцца месца іх супольнага начлегу. Што тычыцца колькасці птушак, якія ім карыстаюцца, то яно ўваходзіць у чацвёрку самых буйных – штозіму тут збіраюцца на ноч 35-40 тысяч птушак, прыблізна 60% з іх – каўкі. Для чытачоў з Беларусі хачу падкрэсліць, што па дадзеных кальцавання многія птушкі прыляцелі да нас з Беларусі.
Я вельмі люблю хвіліны, калі птушкі грамадзяцца і рыхтуюцца да пералёту на месца начлегу. Прыкладна пасля 15 гадзіны ў горадзе пачынаюць з’яўляцца групкі і невялікія зграі птушак, якія ужо вярнуліся з месцаў харчавання. Чым менш часу застаецца да вечару, тым больш птушак і ва ўсё большай колькасці прылятае. Тыя, якія вяртаюцца здалёк, ляцяць даволі высока, часам іх цяжка заўважыць няўзброеным вокам і толькі кароткія галасы кавак паказваюць, што птушкі набліжаюцца. Потым птушкі кружацца ў шырокіх дугах, паступова змяншаючы вышыню палёту і, нарэшце, сядаюць дзе-небудзь на дрэвы каля сваіх братоў і сёстраў, якія прыляцелі трошкі раней. Месцы збору птушак размяшчаюцца часцей за ўсё некалькі дзесяткаў або сотняў метраў ад месца начлегу. Новыя і новыя зграі і невялікія групкі прылятаюць і сядаюць на навакольныя дрэвы, дахі і антэны на іх. Часам птушкі ўзносяцца ў паветра, кружаць і зноў сядаюць. Уся гэтая маса птушак яшчэ і крычыць. Усё павольна набліжаецца да вырашальнага моманту, які надыходзіць на смярканні.
Тады, як па камандзе невядомага галоўнакамандуючага, ўсе птушкі падымуцца ў паветра. Восемдзесят тысяч чорных крылаў на некалькі хвілін літаральна закрываюць неба і сімфонія для сарака тысяч галасоў выразна чутна ў бліжэйшым наваколлі. Часам птушкі паднімаюцца і проста хутка ляцяць на свае начныя прысады – гэта працягваецца каля 5-7 хвілін, і неба сапраўды чарнее ад сілуэтаў птушак. А часам адбываецца сапраўдны спектакль, калі яны 15-20 хвілін нібыта таньчаць у паветры.
Дзесяткі тысяч птушак кружаць у паветры ў шматслойнай хмары і шырокімі кругамі паступова набліжаюцца да месцу начлегу.
З-за таго, што ў нас месца начлегу кавак і гракоў знаходзіцца на беразе ракі Лабы, птушкі танцуюць часта над начнымі агнямі, якія прыгожа адлюстроўваюцца ў вадзе і усё гэта разам стварае незабыўныя, прыгожыя, рамантычныя пачуцці.
Ляцяць. Фота Helena Faltysová
У вячэрнім змроку гракі чакаюць пэўны момант, калі ўсе разама падымаюцца ў паветра і ляцяць да месца начлегу. Фота Světlana Vránová.
Птушкі ў начных агнях горада прыгожа адлюстроўваюцца ў вадзе ракі Лабе, усё гэта выклікае незабыўнае ўражанне і стварае рамантычную атмасферу. Фота Miloš Truhlář.
Я магла б на гэтых птушак глядзець гадзінамі. Аднак самая уражваючая фінальная сцэна працягваецца толькі некалькі хвілін і адбываецца ў прыцемках. Потым ужо птушкі сядзяць на сваіх прысадах і толькі час ад часу пералятаюць з дрэва на дрэва - шукаюць найбольш зручнае месца для начлегу. Таму што ўжо хутка цямнее, шмат у гэты час не ўбачыць. Яшчэ гадзіну-дзве птушкі перамаўляюцца паміж сабой у вяршалінах дрэваў, а потым ужо паволі супакойваюцца і засынаюць...
Раніцай адбываецца тое самае, толькі наадварот: птушкі групамі вылятаюць з месца начлегу, сядаюць на паблізкіх дрэвах, на развітанне трошкі “паразмаўляюць” і разлятаюцца ў пошуках ежы. Некаторыя далёка - яны адразу ўздымаюцца высока і хутка знікаюць з вачэй. Іншыя застаюцца непасрэдна ў горадзе або праляцяць недалёка на бліжэйшыя палеткі. Дрэвы застаюцца самі па сабе. Але толькі да вечара, калі на іх вярнуцца іх зімовыя квартыранты. А яны напэўна вярнуцца і напэўна з выкананнем поўнай цырымоніі…
На фільміках у мяне атрымалася засняць грамаду птушак перад адлётам на месца начлегу. Тут бачна прыкладна 1/3 птушак, якія там былі на дрэвах і дахах.Святлана Вранава (Světlana Vránová)
Кіраўнічка Чэшскай групы даследавання кавак пры Чэшскім орніталагічным таварыстве (SVKO ČSO – Skupina pro výzkum kavky obecné při České společnosti ornitologické).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 05.01.2011 - 12:47
Вельмі цікавы артыкул і
Вельмі цікавы артыкул і выдатныя мапы.
Здаецца, што ёсць адна недакладнасьць - паводле мапаў, гракі ляцяць у Чэхію на зімоўку не з Паўночнай, а з Паўднёвай Польшчы.
А увогуле цікава - чаму гракам ды каўкам трэба пералятаць некуды ў заходнім ці паўднёва-заходнім кірунку практычна ў межах арэалу ў зімовы час? Калі такія ж гракі могуць зімаваць у тых месцах, адкуль іншыя злятаюць?
AV - 05.01.2011 - 18:01
Святлана, дзякуй. Выдатны
Святлана, дзякуй. Выдатны артыкул. Ці Вы сустракалі гракоў з беларускімі кольцамі, ці чэшскія кольцы вярталіся з Беларусі? Мы напэўна маем расійскіх гракоў і кавак на зімоўцы. Восенню часам можна ўбачыць зграі чорных птушак у напрамку захаду. Згодна з Грычыкам у нас гняздуе C. monedula soemmeringii, а ўзімку прылятае і намінальны падгатунак.
svetlana vranova - 05.01.2011 - 18:51
In reply to Вельмі цікавы артыкул і by Harrier
Ну, я думаю, што яны
Ну, я думаю, што яны паводзяць сябе, як і іншыя віды. Толкі што іншыя менш прыкметныя. Сойка і арэхаўкі паводзяць сябе так жа...
Але гета робіць і шмат розных іншых гатункаў! Тут, у Чэшскай Рэспубліцы, зімуюць розныя качкі з поўначы – а нашыя, такіе ж віды, ляцяць ў Германію, Францыю, міжземнаморскія краіны. І тое ж самае адносіцца і да дробных птушак – Turdidae, Fringillidae, але нават і Paridae...
Проста гракі ды каўкі вельмі прыкметныя, таму мы іх заўважаем і пра іншыя не думаем.
Верагодна, для беларускіх гракаў ёсць чэшская зіма мякчэй, чым беларуская і беларуская зіма ёсць мякчэй для сібіпскіх...
Ну і не ведаю, что робяць вашыя птушкі, але нашыя злятаюць усё. Напрыклад, моі каўкі ў Пардубіцах зімуюць і нават у Пардубіце прілятаюць зімоваць чэшскія галкі з больш высокіх становішчаў над узроўнем мора. Аналагічна, здаецца, што і не усё гракі злятаюць...
Даследуем, кальцуем (колеровымі кольцамі), даведаемся... Не так проста, як здаецца. :-)
Harrier - 05.01.2011 - 20:32
In reply to Вельмі цікавы артыкул і by Harrier
Не хацелася б раскрываць усе
Не хацелася б раскрываць усе карты загадзя - дзякуючы Святлане ў нас з восені ляжыць адмысловы артыкул пра кальцаваньне - ў тым ліку каляровае - гракоў у Чэхіі. Там ёсьць падрабязна і пра рэгістрацыі ў Чэхіі і Беларусі.
Раньняй вясной апублікуем, дадаткова заклікаючы людзей глядзець на гракоў - можа хто заўважыць птушак з жоўтымі чэшскімі кольцамі. Плануем і ТБ падключыць.
svetlana vranova - 05.01.2011 - 23:15
In reply to Святлана, дзякуй. Выдатны by AV
AV - так, у нас ёсць 22
AV - так, у нас ёсць 22 гракаў, якія былі кальцеваныя каля Пардубіц і затым іх бачылі ў Беларусі. Я пра гэта тут ужо калісці пісала, але на жаль я не ведаю, як тут на сайце знайсці ранейші каментар. :-(((
Гракаў кальцуе калега Йіржі Яэсак у вёсцы Рабы каля Пардубіц. У артыкулу пра каляровае кальцаваньне ўсё будзе апісана. Цяпер толькі крыху па-польску:
Od 17 543 zaobrączkowanych gawronów w Rabech uzyskałem 117 zagranicznych zgłoszeń.
Polska – 32 zgłoszeń Belaruś – 22 zgł. Rosja – 22 zgł. Niemcy – 17 zgł. Francja – 11 zgł. Ukraina – 9 zgł. Węgry – 3 zgł. Austria – 1 zgł.Калі ёсць пытанні, пішыце калі ласка на майл sve.crow.crow@seznam.cz
aistok - 10.04.2016 - 21:54
In reply to AV - так, у нас ёсць 22 by svetlana vranova
28 сакавіка 2016 года ў…
28 сакавіка 2016 года ў Кобрыне адзначаны акальцаваны грак ( Corvus frugilegus ) Зроблена фота, літары і лічбы N. Mus um PRA A D 19798
Гэта тое, што бачна на фота, пазней дашлю фота кальца, птушка падпускае, але сфоткаць усё напісанае не магчыма. Інфармацыя Нона Кацюбка, Кобрын
Harrier - 10.04.2016 - 22:43
In reply to 28 сакавіка 2016 года ў… by aistok
Супер! Здаецца, што гэта…
Супер! Здаецца, што гэта поўны нумар?
svetlana vranova - 10.04.2016 - 23:30
In reply to Супер! Здаецца, што гэта… by Harrier
Дзякуй, Алег! На жаль, гэта…
Дзякуй, Алег! На жаль, гэта не наш грак (значыць не быў акалцаваяы Йіркам Чэсакам у вёсцы Рабы каля Пардубіц). А яшчэ, на вялікі жаль, адсутнічае апошні нумар (павінно быць 5 лічбаў) Шкада, паспрабуйце яго яшчэ адчытаць калі ласка!
Паспрабую даведацца, калі прыкладна і дзе быў закальцаваны (калі не ў нас, то падобна на другім месцу кальцавання каля Прагі.