З жыцця соек: ад вылуплення да вылету

сойка

Далёка-далёка не ўсім з нас атрымліваецца (без негатыўных наступстваў для птушак) падгледзець за станаўленнем птушак ад вылуплення да вылету..

Таму прадстаўленая ніжэй фота-гісторыя Сяргея Чарапіцы будзе карыснай для ўяўлення як хутка растуць птушаняты і як яны выглядаюць на розных стадыях свайго маладога жыцця.

У адрозенне ад большасці крумкачовых птушак, сойкі пачынаюць наседжваць свае яйкі пасля адкладкі апошняга з іх. У выніку ўсе птушаняты вылупляюцца (амаль) адначасова і таму у бацькоў няма шанцаў дачакацца, што нехта з малодшых і слабейшых пакіне дружную сям'ю з-за недахопу ежы. Бо маладзейшых і слабейшых папросту няма.

сойкі

Але для гэтага бацькам трэба знаходзіць дастатковую колькасць ежы побач у лесе. Часам і на гнёздах іншых відаў птушак.

Акрамя гэтага, першы тыдзень трэба малых не толькі добра карміць, але і пастаянна грэць. Бо ў іх няма ні ўласнай хімічнай тэрмарэгуляцыі, ні нават прылічнага пуху, каб трымаць цяпло пры сабе.

сойкі

Але корм ідзе не толькі на рост, але і на пух. Бо першасны пухавы нарад - гэта прадвеснік будучых махавых і конурных пёраў. 

сойкі

сойкі

А тут і другі пухавы нарад з махавымі і рулявымі ў трубачках расце!

Тут ужо бацькі для абагрэву непатрэбныя - прыносілі б толькі дастаткова ежы для росту і развіцця! 

Зразумела, што калі пошукам ежы займаюцца аюбодва з бацькоў, знайсці яе ў дастатковай для ўсіх колькасці лягчэй.

сойкі

Малыя ўсё больш і больш становяцца падобнымі да бацькоў! Але ў гэтым для відаў, якія не маюць полавага дымарфізму (самцы якіх знешне не адрозніваюцца ад самак) крыецца небяспека. Бо калі самец убачыць на гняздзе іншых дарослых птушак (па-за абранай самкай), ён пастараецца іх калі не забіць, то прагнаць як мінімум. Таму ў самай заўважнай калі просіш ежу частцы птушкі - на галаве над дзюбай - пер'е расце найпавольней. Каб бацькі здалёк бачылі - на іх гняздзе - (іх) малыя.

сойкі

У гняздзе ўжо яўна малавата месца. Але ніхто не хоча выпрыгваць раней часу. Бо што там, за гняздом, ніхто не ведае.

А як і ведае - не скажа)

сойкі

Птушаняты ўсё больш і прыгажэй, але пух над дзюбай застаецца да апошняга.

сойкі

Ад дня вылуплення - 30 мая, да дня вылету - 17 чэрвеня - прайшло (толькі) троху больш за два тыдні.

Але гэта толькі пачатак, і нават яшчэ несамастойнага жыцця новага пакалення соек.

(Бацькі яшчэ каля тыдня будуць падкармліваць маладых вакол гнязда.)

Да новых крыклівых сустрэч у нашых лясах!

сойкі

сойкі

сойкі

Каментары

Цікавае назіранне. І напісана вельмі цёпла, ці як гэта сказаць. Але дзе Вы ўгледзелі якія пухавыя нарады? Я бачу голых птушанят, якія пасля пакрываюцца пянькамі. Гэта ж вам не совы, каб некалькі пухавых нарадаў мець. А наконт каментара вышэй - чаму НАВАТ у гракоў захоўваюцца сувязі з птушанятамі. Яны і так сацыяльныя птушкі і лагічна, што і ў бацькоў з птушанятамі сувязі надоўга захоўваюцца.

Дзякуй за цікавы каментар! З нашых вераб'іных пух адсутнічае цалкам, напэўна, толькі ў нованароджаных лесак. Канешне, пухавыя ўборы соваў і вераб'іных адрозніваюцца, але і для апошніх маюць права так называцца хаця і не выглядаюць на суцэльнае покрыва з пуху. 

Наконт захавання сацыяльных сувязяў у сем'ях соек мне нешта цяжка сказаць, бо пра гэта нічога не ведаю. Таму і пастараўся асцярожна напісаць пра мінімальна лагічны тэрмін іх захавання на працягу тыдня пасля вылету з гнязда. 

Калі няма нейкіх спецыяльных даследчых мэтаў менавіта па вывучэнні гнездавой біялогіі, гэта адназначна кепска ці максімум нейтральна (для вялікіх птушак).

Аўтар - чалавек "старай школы", здымкі зрабіў, птушаняты паспяхова выляцелі, таму можна на іх аснове распавесці нешта карыснае. Так і атрымаўся гэты фота рэпартаж.

Гэта ж  залежыць ад таго, у які спасоб здымкі робленыя! Калі каля гнязда напрыклад забудаваная камера, значыць можаш птушак здымаць, колькі хочаш, не турбуючы іх, то чаму бы не?

Калі ніхто з птушанят не загінуў па віне фатографа, а таксама не пагоршыў сваю кандыцыю так, што гэта можа паўдзейнічаць на яго далейшую самастойную выжывальнасць то чаму б гэта не этычныя фотаздымкі?

Але заклікаць рабіць здымкі на гнёздах я б не стаў. Тым больш досвед "этычных здымак" звычайна прыходзіць з практыкай падобных здымак, таму пачынаць гэта рабіць не варта. А вельмі дасведчаныя, напэўна, могуць гэта рабіць безкрыўдна для птушак - як у гэтым выпадку.

К сожалению, результат фотосъемки (гибель птенцов и т.п.) можно выяснить только постфактум. Т.е. отчет либо получился, либо получился, но короче, либо вовсе не получился.