Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы, даследуючы амерыканскіх лысак. Аказалася, што гэтыя птушкі не толькі здольныя добра адрозніваць яйкі свайго віду ад іншых, але і адвяргаюць птушанят, якія вылупіліся ў іх гняздзе, але былі падкладзеныя іншымі лыскамі.
Біёлагі з унівесітэту Каліфорніі ў Санта-Круз яшчэ ў 2003 годзе адкрылі, што амерыканскія лыскі могуць падлічыць свае яйкі і выкінуць іншыя, падкладзеныя іншымі лыскамі. Новыя адкрыцці, апублікаваныя ў Nature, паказалі, што лыскі могуць адрозніваць сваіх птушанят ад чужых, якія вылупіліся ў іх гняздзе і жорстка іх выганяюць.
Цікава, што многія віды птушак, якім падкідваюць свае яйкі гнездавыя паразіты: зязюлі і валовыя птушкі, - не могуць адрозніць падкідышаў ад сваіх птушанят. “Калі мы бачым невялікую вераб’іную птушку, якая стараецца накарміць велізарнае птушаня валоўей птушкі, мы здзіўляемся: чаму яна не пазнае ў ім гнездавога паразіта, бо гэта так зразумела для нас.” – сказаў Бр’юс Лайон (Bruce Lyon), прафесар экалогіі і эвалюцыйнай біялогіі ў UCSC, адзін з аўтараў артыкулу. "Даследаванне лысак паказвае, што распазнаванне птушанят магчымае, нават калі птушаняты адносяцца да таго ж віду і выглядаюць аднолькавымі для нас.”
Даследчыкі знайшлі, што лыскі вучацца адрозніваць сваіх птушанят штогод, запамінаючы як узор птушанят, якія вылупіліся першымі і параўноўваючы іх з усімі іншымі. Гэты механізм навучання тлумачыць, якія цяжкасці павінны мець іншыя віды птушак.
"Зязюльчынё і птушанё валоўей птушкі звычайна вылупліваюцца першымі – перад птушанятамі сваіх гаспадароў, таму гэтыя віды не змаглі б выкарыстоўваць гэты механізм для адрознення чужых птушанят ад сваіх.” – растлумачыў адзін з сааўтараў даследавання Дайдзабура Шыдзука (Daizaburo Shizuka). "Да таго часу, пакуль распазнаванне будзе праходзіць праз стадыю навучання, будзе заставацца рызыка, што яно можа адбыцца некарэктна.”
Атрыманыя вынікі ўскосна падтрымліваюць тэорыю, ўпершыню прапанаваную Арнонам Лотэмам (Arnon Lotem) з універсітэту Тэль Авіву, які растлумачыў адсутнасць распазнавання сваіх птушанят у большасці відаў-гаспадароў зязюляў вельмі вялікімі коштамі няправільнага імпрынтынгу. Шыдзука з калегамі з дапамогай эксперыментаў паказаў, што памылковае распазнаванне чужых птушанят як сваіх можа тэарэтычна адбывацца і ў амерыканскіх лысак, чым нясе пагрозу перадачы патомкам менавіта “сваіх” бацькоўскіх генаў.
Аднак у лысак механізм імпрынтынгу як сваіх менавіта першых птушанят мае сэнс, бо першыя птушаняты вылупліваюцца з першых адкладзеных яек, а яйкі іншых самак з’яўляюцца ў гнёздах толькі тады, калі там ужо ёсць яйкі самкі-гаспадара.
"Гэта не значыць, што лыскі выключна разумныя – гэта значыць, што яны атрымліваюць інфармацыю, на аснове якой могуць прымаць адпаведныя рашэнні. І мы маглі б чакаць падобнай абароны ад /гнездавога/ паразітызму ад іншых птушак-гаспадароў.” – падкрэсліў Шыдзука.
У лысак гнездавы паразітызм уяўляецца аптымальным кампанентам стратэгіі размнажэння, якая асноўваецца на вялікай колькасці адкладных яек. І падкідванне некалькіх яек у суседнія гнёзды – гэта яшчэ адзін шлях павялічыць патэнцыйную колькасць сваіх патомкаў.
Поўная гісторыя тут: full story
На здымку B Lyon (UCSC) – амерыканская лыска забівае чужое птушаня.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 28.12.2009 - 16:29
як яны адрозніваюць птушанят
як яны адрозніваюць птушанят зразумела, а чужыя яйкі? ..."амерыканскія лыскі могуць падлічыць свае яйкі і выкінуць іншыя, падкладзеныя іншымі лыскамі"
Harrier - 28.12.2009 - 17:15
In reply to як яны адрозніваюць птушанят by AV
Ну калі птушанят могуць, дык
Ну калі птушанят могуць, дык яйкі, напэўна, больш адрозьніваюцца - хаця б па інтэнсіўнасьці забруджваньня пад час інкубацыі - наседжаныя свае, а чыстыя - чужыя падкінутыя. Калі іх стала больш, натуральна - а падлічваць яны ўмеюць (гл. артыкул).
AV - 28.12.2009 - 17:34
In reply to Ну калі птушанят могуць, дык by Harrier
лагічна, але наколькі я
лагічна, але наколькі я помню, наседжаныя яйкі лысак знешне практычна не адрозніваюцца ад свежых. Не ўзважваюць жа яны іх? Хаця можа па тэмпературы?
freelancer - 29.12.2009 - 10:29
In reply to лагічна, але наколькі я by AV
адзінае не зразумела, калі
адзінае не зразумела, калі лыскі выкідваюць чужыя яйкі, як яны маглі з гэтых яек высядзець чужынскіх птушанят, каб потым і тых выгнаць?
AV - 29.12.2009 - 11:20
In reply to адзінае не зразумела, калі by freelancer
слушная заўвага:)
слушная заўвага:)
Harrier - 29.12.2009 - 12:20
In reply to слушная заўвага:) by AV
Думаю, што калі колькасьць
Думаю, што калі колькасьць яек не змяняецца (напрыклад, падкінулі адно і крумкачовыя скралі адно...), тады лыскі могуць чужыя не шукаць - яек столькі ж. Тады можа і вылупіцца чужак, які будзе нечым адрозьнівацца ад першых (сваіх) птушанят.