Скопы з Беларусі on-line

Comments

Шаноўныя сябры!

Арганізатары трансляцыі былі вымушаныя прыпыніць яе з-за таго, што птушаняты на гняздзе загінулі.

Спачатку знікла самка, а потым самотны самец не мропаіўся з усімі абавязкамі.

Дзякуй, што былі з намі.

Dear friends! It is sad to inform you that live connection from the nest of Ospreys is finished due to the death of the nestlings.

First, female desapeared, than male was not able to take care about brood alone. 

Thank you for your international interest for our birds.

вас (госць) - 18.06.2018 - 13:45

In reply to by svetlana vranova

нейкая істэрычная кабета на wildlife.by піша, што ў Славакіі людзі ўмяшаліся і забралі птушаня скапы з заапарк. Не верыцца, што скопы там увогуле гняздуюць. Дзяніс правільна паступіў. Ды й рыбу дарэмна ў гняздо дакладывалі. Цікава бачыць і ведаць як яно ў прыродзе.

У скопаў (таксама) вялікія праблемы:

самка знікла, корміць птушанят толькі самец.

Самае малое птушаня памерла - хутчэй за ўсё ад пераахалоджання і недахопу ежы.

Harrier - 15.06.2018 - 11:45

In reply to by Жанна (госць)

Так, бачна толькі двух птушанят.

скопы

Трэцяга хутчэй за ўсё старэйшыя браты-сёстры забілі, а самка скарміла ім жа ці з'ела сама. 

Тут увесь відэа паток запісваецца і можна будзе пасля прагляду зразумець што і калі здарылася.

Птушаняты растуць хутка - бачна, што ежы (пакуль) хапае на ўсіх.

Цікава, што старэйшы- самы цёмны, але і так ва ўсіх выдатная маскіроўка калі яны хаваюцца на гняздзе:

скопы

скопы

Здаецца, рыбы хапае на ўсіх з вялікім запасам. 

То бок гэтыя агрэсіўныя паводзіны накіраваныя на нейкую патэнцыйна галодную будучыню?

Цікава, што старэйшы стараецца забіць сваіх сіблінгаў яшчэ зусім малымі - з аднаго боку гэта зразумела - калі падрастуць, гэта будзе зрабіць цяжэй ды і канкурэнцыя за рыбу значна павялічыцца з ростам птушанят. 

Але як дарослыя птушкі вырашаюць гэтую праблему - павялічваюць колькасць выляцелых птушанят? Пачынаюць наседжваць з апошняга яйка каб птушаняты вылупляліся адначасова імелі аднолькавы ўзрост іі памеры? 

Што вядома пра гэта ў скопаў?

У драпежных птушак іншых відаў усё больш складана - паглядзі хаця б на пустальгу: могуць і з першага, і з другога, і з трэцяга і нават - тэарэтычна- з апошняга. Такім чынам самка можа рэгуляваць існаванне ці адсутнасць патэнцыяльных канфліктаў з-за недахопу ежы і надаваць перавагу першым птушанятам у параўнанні з наступнымі ці рабіць іх больш аднолькавымі.

Але я цяпер не пра гэта: калі першы ў такім узросце ўжо стараецца забіць канкурэнтаў-малодшых, то як яны выжываюць нават калі ежы дастаткова ўсім і з пачатку - як цяпер, і потым - калі падрастуць?

Пустальга звычайна робіць гнезды ў розных нішах, дзе пабачыць яйкі даволі складана. Скапа ж ня можа скласці яйка і зляцець, бо яго тут жа з'ядуць вораны. 

Не думаю, што справа ў гэтым - пустальга, напрыклад, можа знаходзіцца і на гняздзе, але не наседжваць яйкі. 

Альбо нават сядзець НАД імі, але не грэць.

Рэдкі момант - самка на некалькі секундаў зляцела з гнязда.

Цікава, што птушанят і не бачна - калі не ведаеш,што яны там. У адрозненне ад усіх іншых нашых драпежных птушак, птушаняты скапы маюць не белую ці шэрую афарбоўку пуха, а больш складаны камуфляжны малюнак на спіне:

на гняздзе

Сёння у скопаў вылупілася трэцяе птушанё. 

Цяпер толькі грэць іх, карміць і ахоўваць ад патэнцыйных драпежнікаў да вылету застаецца.

Хоць і малыя зусім, але не даюць маме спакою - увесь час вылазяць з пад яе.

скапа

І паспаць ёй не атрымліваецца - на некалькі секунд толькі вочы заплюшчыць, а тыя ўжо шэбуршацца пад ёй.

скапа