Прылукская зіма

     Прылукі - невялікае сяло на поўдні ад Берасьця. Яго мы выбралі раптоўна... пальцам у неба. Вырашылі сумясьціць прыемнае з прыемным - і на лыжах пагоўсаць і за птушкамі паназіраць. На гэты раз са мной паехалі вандраваць Андрусь Шарэнда, Анатоль Пархомчык і Дзмітры Маркевіч... Усё пачалося весела. Сонца, марозік, лыжы... Дыхаецца лёгка, з-за чаго галаву напаўняюць толькі лёгкія думкі, аб учарашніх прыгодах і чыстыя мары,.

    Толькі прыехалі на месца, нас чакае прыемная навіна, усе канавы наўкол чамусьці свабодныя ата льду, а гэта значыць, што нас чакаюць сустрэчы з рознымі цікавымі жывёламі. Толькі падышлі да канавы, як нас сустракае белы, як і ўсё навакольле лебедзь-шыпун, а з іншага боку канавы плавае самец і самка вялікіх савукоў, адразу ж за імі поруч стаяць і мёрзнуць ажно 5 шэрых чапель. Паспрабавалі срэзаць шлях да бліжэйшага лесу, але ўсё тыя ж незамёрзлыя канавы досыць хутка прымусілі нас вярнуцца і скоўзацца па дарозе, якая дарэчы йшла ўздоўж незамёрзлай канавы. Таму мы маглі працягваць назіраць за птушкамі, якіх яна прытуліла. Тут у двух дзясятках метраў вёў паляваньне зімародак - рэдкая птушка ў зімовы час. Таксама схавалася ў трысьнягу лыска. а на  хмызьняку весела і гучна напаўняюць цішыню чародкі сініх і чарнагаловых сініц, крумкач паглядзіць з вышыні свайго палёту на прышпілёвых лыджнікаў ))

    Але нам усё ж такі карціла пакатацца ў лесе, і неўзабаве дарога пайшла ўбок, а мы пакрочылі ўздоўж маленькай, але вельмі маляўнічай лясной ручаіны. Дрэвы, як сьнегавікі абвалаківалі нас клубамі лёгкіх сьняжынак, як толькі выпадкова дакранешся да галінак, на сьнезе паўсюль мазаіка сьлядоў - найпапулярнейшыя лісіцы, але ж таксама сустракаюцца сьляды касулі, куніцы і іншых жывёлін. А вось і сама ліса перабегла дарогу прама перад маім носам!

    Лес неўзабаве скончыўся, пачаліся нейкія хмызьнякі, а ўздоўж іх канавы, па якім і пралягаў наш далейшы шлях. а перад намі гэтым жа шляхам крочыў і сам пан-бабёр, сваім хвастом пакідаючы доўгую, роўную сьцежку. На бярозе засыпанае сьнегам вісіць гняздо рэмеза, а ў небе з марамі аб кавалачку здабычы ляціць канюх-мышалоў, ён ужо другі за сёньняшні дзень. 

    Крочым далей, у нашага Дзімы пастаянныя фіаско з лыжамі, ён праваліўся пад лёд і цяпер яго лыжы больш падобныя на агромістыя сасулькі, таму ён зь імі крочыць пехам, а мы працягваем свой лыжны шлях. Вось у бінокль бачна тая дарога, зь якой мы пачыналі шлях. Мокрыя і стомленыя мы вырашылі зрэзаць і праз поле, па глыбокаму сьнегу мы крок за крокам прабіраемся да яе, але перад самай дарогай нас чакае сюрпрыз, канава ўздоўж якой мы йшлі агібае нас вялікай пятлёй і вяртаецца ў тое месца, зь якога мы і вырашылі срэзаць. Што жа рабіць, прыходзіцца вяртацца і нам, рабіць 5 лішніх кілямэтраў, але нарэшце мы грэемся ў машыне, крыху адмарожаныя, але шчасьлівыя...

   ПС... Нажаль, як часта бывае ў вандроўках я забыў самую патрэбную рэч - сёньня гэта быў фотаздымач, але сваю камэру ўзяў Анатоль, якая праз некалькі здымкаў "памерла", толькі ягоная мабілка дапамагла гэтаму сюжэту застацца з фотаздымкамі ))

Фотаздымкі

Каментары