Я раней ужо пісаў пра "закон натураліста" - чым больш часу праводзіш на прыродзе, тым часцей шанцуе ўбачыць нешта прыгожае ці не зусім незвычайнае.
Прыкладна з пачатку лета я спачатку чуў гучнае "ціііііі", а потым бачыў у вусці Гараднічанкі зімародка (Alcedo atthis), які або пралятаў уздоўж берагавой лініі Нёмана, або залятаў уверх па плыні Гараднічанкі. Аднак ні разу мне не пашанцавала не толькі сфатаграфаваць яго, але нават прыгледзецца.
І вось сёння зімародак сядзеў на адным з мноства камянёў у вусці рэчкі!
А потым пачаліся розныя цікавыя сітуацыі і моманты, якія я не зняў: палёты з рыбкай у норку недзе недалёка ад маста праз Гараднічанку, прыставанне сакі да самца (гл. ніжэй - зняў чпсткова) і як рачная крычка прагнала зімародка з яго прысады-бакена, на якім ён адпачываў (апошні здымак).
Але спадзяюся, што ўбліжэйшыя дні птушкі дадауць магчымасць убачыць і зняць нашмат больш )
16-07-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 16.07.2019 - 18:47
Это же настоящий клад!…
Это же настоящий клад! Поздравляю!
Harrier - 16.07.2019 - 20:29
In reply to Это же настоящий клад!… by arktous
Дзякуй! Меў планы ісці недзе…
Дзякуй! Меў планы ісці недзе шукаць уздоўж Нёмана, а гэтыя фактычна ў цэнтры гораду чакалі )
pva - 21.07.2019 - 09:17
Классная серия снимков и…
Классная серия снимков и видео! Особенно удачно - пара зимородков!
Natura_list - 11.09.2019 - 13:52
Отличная фотосессия…
Отличная фотосессия получилась, поздравляю!
Harrier - 11.09.2019 - 14:20
In reply to Отличная фотосессия… by Natura_list
Дзякуй! Далей у Галерээ ёсць…
Дзякуй! Далей у Галерээ ёсць працяг.
Думаю, што гэта быў позні другі або трэці вывадак за сезон, бо малыя выляцелі толькі ў пачатку верасня.