Працяг - першая частка ТУТ
Ужо пад час набліжэння да вусця Гараднічанкі, маладыя вялікія савукі апчалі апускаць галаву ў воду, каб ўбачыць і, па магчымасці, схапіць здабычу. Зразумела, што на невялікай глыбіне зрабіць гэта лягчэй - не трэба ныраць, ды і вялікая кампанія калі не схопіць сама, дык напалохае і выганіць каго хочаш пад дзюбу іншага савука:
З іншага боку, вялікая здабыча і не будзе чакаць на плыткай вадзе, але нешта савукі злавілі - толькі ці з'еў ён тую калючку - не ведаю:
Як у любой вялікай сям'і, здараюцца канфлікты - некаторыя з іх на здымках ніжэй.
Савукі параўнальна хутка прачасалі ўсе магчымыя плыткія месцы ў вусці і паплылі ўніз па плыні Нёмана.
22-07-2019.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 23.07.2019 - 11:36
Близко подпустили. Видно они…
Близко подпустили. Видно они не очень пугливые?
Harrier - 23.07.2019 - 15:05
In reply to Близко подпустили. Видно они… by pva
Не зусім так - гэта ўсё…
Не зусім так - гэта ўсё фотаапарат, для яго блізка і не трэба, бо ўсё ж птушкі вялікія. Я быў найбліжэй метрах у 30 ад іх, на набярэжнай. Проста не было там рыбакоў,а так наўрацці б у вусце Гараднічанкі яны б заплылі.